Грамадзянская адказнасць – твой выбар!

Фарміраванне грамадзяніна сваёй дзяржавы – пачэсная справа. У школе вялікая ўвага надаецца грамадзянскаму і ваенна-патрыятычнаму выхаванню.  Гэта і экскурсіі, паходы па месцах баявой славы, конкурс інсцэніраванай ваеннай песні, агляд строю і песні, Вахта Памяці да 9 Мая, ШАГ, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – значная палітычная падзея для ўсіх грамадзян краіны. Як адбываецца галасаванне, дзе знайсці інфармацыю пра кандыдатаў, як правільна запоўніць бюлетэнь – з гэтымі пытаннямі вучні 5-10 класаў  завіталі на Шаняўскі выбрачы ўчастак №21, дзе старшыня Шаняўскога сельскага савета Бяляева І.Р. у даступнай форме дала на іх адказы. Будзем разам палітычна адукаванымі!

Добавить комментарий