Суботні дзень

     Суботні дзень, 25 кастрычніка, быў накіраваны на прафарыентацыйнае выхаванне падрастаючага пакалення.

     Для вучняў 1 — 4 класаў праводзілася пазнавальная гульня «Кухарская справа — не рамяство, а мастацтва». І. М. Коверзнева прапанавала вучням  паглядзець відэазапіс, у якім расказвалася пра прафесію кухара.

      На працягу мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях «Партрэт», «Адгадай на смак», «Чацвёрты лішні». У рубрыцы «А ці ведаеце вы, што…» пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сталовых прыбораў і некаторых страў.

  Вучні сярэдняга звяна наведалі  гадзіну разважання «Твая будучая прафесія». Г. А. Менжынская пазнаёміла падлеткаў з прафесіямі, найбольш запатрабаванымі ў нашым раёне. Таксама вучні даведаліся пра ўстановы адукацыі, у якіх можна атрымаць гэтыя прафесіі.

    Дапамогу ў рашэнні задач па матэматыцы аказала вучням 4 класа І. Р. Бяляева.

Добавить комментарий