Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

   На мінулым тыдні школьнікі жылі тыднем беларускай мовы і літаратуры, які пачаўся з традыцыйнай лінейкі. Вучні 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны, старшакласнікі сустрэліся на літаратурным рынгу, дзе змагаліся за званне лепшага літаратуразнаўцы, якім стаў вучань 9 кл. Бяляеў Я.

   У адзін з дзён вучні мелі магчымасць прайсці жыццёвымі пуцявінамі М.Лынькова з нагоды яго юбілею на літаратурнай гасцёўні “Голас сэрца і душы”.

   У КВЗ “Папацей, грамацей” вучні паказалі не толькі свае веды, але і кемлівасць, знаходлівасць. А яшчэ школьнікі паўдзельнічалі ў конкурсе крыжаванак. Пачаткоўцы здзейснілі падарожжа па Краіне гукаў і літар.

Заключным акордам тыдня стала літаратурна-краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”.

Добавить комментарий