З 23 студзеня па 23 лютага ў школе праходзіць Месячнік патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы. У гэты перыяд вучням школы прапануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне мужнасці і патрыятызму.
7 лютага вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа “Іх імёнамі названы вуліцы горада”, дзе пазнаёміліся з лёсам людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага раённага цэнтра.
Вучні сярэдняга звяна ўспомнілі тых, хто змагаўся з ворагам, наведаўшы гадзіну памяці «Героі Беларусі».
Старшакласнікі пазнаёміліся з лёсам піянераў-герояў, дзяцінства якіх прайшло ў суровыя гады вайны, наведаўшы пазнавальную гадзіну “Дзяцінства, апаленае вайной”.
Таксама ў гэты дзень наведвальнікі секцыі ўдасканальвалі навыкі катання на лыжах, гурткоўцы дапамагалі справіцца птушкам з голадам, пабудаваўшы ім утульныя сталоўкі.