Дзень жанчын

   У суботу, 7 сакавіка, вучні 5 — 7 класаў мелі магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі жанчынамі Беларусі, якія ўвайшлі ў гісторыю.

   Вучні малодшых класаў займаліся вырабам віншавальных паштовак да 8-га сакавіка.

   Члены атрада «Міласэрнасць» наведалі ветэранаў і малалетніх вязняў ВАв, павіншавалі іх са святам.

  У конкурснай праграме «У госці да Паўлінкі» удзельнічалі хлопчыкі. Яны з цікавасцю выконвалі прапанаваныя заданні.

   Усе наведвальнікі суботніх мерапрыемстваў атрымалі зарад бадзёрасці, весялосці.

Добавить комментарий