Дзень Зямлі — назва, якая выкарыстоўваецца ў дачыненні да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўвесну і закліканы заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да навакольнага асяроддзя на планеце Зямля.
21 сакавіка вучні разам з настаўніцай Дзенісюк В.М. правялі працоўную акцыю “Квітней, родная Беларусь!” і назбіралі вельмі шмат смецця ў лесе і на яго ўскрайку. Вучням праца спадабалася і яны прапанавалі рабіць такія акцыі як мага часцей.
Таксама вучні пачатковых класаў пабывалі на сваёй гульні «Экалагічны серпанцін». Яны даведаліся аб рэдкіх птушках і жывёлах, занесеных у Чырвоную кнігу, пападарожнічалі па прыродных згуртаваннях роднага краю, паказалі добрыя веды аб прыродзе Беларусі.