Канікулы з карысцю

   Згодна з планам мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вучні 3 — 6 класаў разам з настаўнікам Бяляевай І. Р. і бацькамі 26 сакавіка наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Дзеці пазнаёміліся з планам Цытадэлі, асноўнымі манументамі комплексу, з назвамі гарадоў, якім прысвоена ганаровае званне «горад-герой», успомнілі прозвішчы абаронцаў крэпасці, пабылі ля Вечнага агню, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

   Экалагічнаму выхаванню навучэнцаў спрыяла наведванне Зімовага саду БрДУ імя А. С. Пушкіна. Вучні апынуліся ў пустыні, трапічных лясах, пазнаёміліся з рэдкімі відамі рыб, паслухалі спевы птушак, даведаліся шмат для сябе новага.

Добавить комментарий