26 верасня для вучняў 1-4 класаў праводзіўся ранішнік “Што пакінем нашчадкам”. Выкарыстанне мультымедыйнай прэзентацыі па тэме “Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы” дапамагло дзецям у займальнай форме пазнаёміцца з паняццем “экалогія”, даведацца шмат новага і цікавага. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у гульнях, разгадвалі крыжаванку, складалі памятку паводзін у лесе.
Вучняў 5 — 7 і 8 — 10 класаў запрасілі на КТС “Восеньскія матывы” і экалагічнае лато «У свеце флоры і фаўны». На мерапрыемствы навучэнцы прыйшлі не з пустымі рукамі. З кветак і апалых лістоў яны зрабілі цудоўныя восеньскія букеты. Старэйшыя дзяўчынкі прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра восень, а таксама склалі невялічкія выказванні па карцінах.