Дзень здароўя

    Стала добрай традыцыяй праводзіць у другую суботу месяца Дзень здароўя. Гэта спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, выхаванню цікавасці да ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, умацаванню ўпэўненасці дзяцей у сваіх сілах і ведах, выхаванню любові да спорту. Выдатна, весела і заўзята ў нашай школе ў суботу, 10 кастрычніка, праходзіў Дзень здароўя. Вучні мелі магчымасць паказаць сябе ў бегу, скачках у даўжыню, кіданні мяча, валейболе.

Добавить комментарий