Карысныя канікулы

   Вучні ўстановы адукацыі ў час асенніх канікул актыўна ўключыліся ў правядзенне  абласной прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы!»

   З мэтай фарміравання ў дзяцей свядомых законапаслухмяных паводзін педагогам сацыяльным Якімавец С.А. у суботу была праведзена інтэлектуальная гульня “Прававы калейдаскоп”, удзел у якой прынялі вучні і настаўнікі школы.

   Тры каманды спаборнічалі паміж сабой  у лепшым веданні дакументаў аб правах дзіцяці, разгадвалі анаграмы, удзельнічалі ў бліц-апытванні, разгадвалі разнастайныя сітуацыі. З вялікім задавальненнем усе ўдзельнікі ўспаміналі розныя казкі, у якіх парушаліся правы дзіцяці, калі праводзіўся   конкурс “У госцях у казкі”.

   Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню прававой культуры школьнікаў, уменню працаваць у камандзе, выказваць уласную думку па тым ці іншым пытанні.

Добавить комментарий