Дзень здароўя ў школе

    Дзень здароўя ў школе — гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

   14 лістапада ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя. Спартыўныя спаборніцтвы сабралі навучэнцаў школы.

    “Солнце, воздух и вода – наши лучшие друзья!”  — пад такім дэвізам прайшла спартландыя для вучняў 1-4 класаў. Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці і таварыскія якасці ў конкурсах “Выглянула сонейка”, “Знаёмства”, “Вясёлая парачка”, “Тараканчыкі”. Добры настрой, зарад энергіі на ўвесь дзень атрымалі ўдзельнікі ў якасці прыза.

   Для вучняў  5-8 класаў была праведзена спартыўная праграма “Вясёлы марафон”. Удзельнікі мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарыны, скласці прыказкі і прымаўкі пра спорт, правесці зарадку па асабістаму сцэнарыю.

   У спаборніцтвах па валейболе прынялі ўдзел вучні 9 і 10 класаў. Пераможцамі сталі дзесяцікласнікі.

Добавить комментарий