Пасяджэнне вучэбна-метадычнага фарміравання дырэктараў школ раёна

   15 снежня на базе нашай навучальнай установы было праведзена пасяджэнне вучэбна-метадычнага фарміравання дырэктараў школ раёна.

   Па добрай традыцыі гасцей прывітальнымі словамі сустракалі вучні.

  Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя школы. Дырэктар нашай установы адукацыі А. М. Ярмашэвіч правяла педагагічную майстэрню «Забеспячэнне эфектыўнага кіраўніцтва ўстановай адукацыі праз сістэму ўнутранага кантролю».

   У ходзе майстэрні не толькі быў прадстаўлены вопыт школы ў названым накірунку, але і арганізавана актыўная практычная дзейнасць усіх удзельнікаў пасяджэння, якім неабходна было скласці праграму наведвання ўрока па канкрэтнай тэме і, наведаўшы ўрок, правесці яго аспектны аналіз, выпрацаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні ўрока.

   Для наведвання былі прапанаваны ўрок беларускай мовы ў 2 класе (настаўнік вышэйшай катэгорыі Коверзнева І.М.), урок нямецкай мовы ў 5 класе (настаўнік I катэгорыі Жырыкава Н.І.), урок матэматыкі ў 6 класе (настаўнік вышэйшай катэгорыі Менжынская Г.А.), інфармацыйная гадзіна ў 7 класе (класны кіраўнік Вашчук А.В.). Наведаныя ўрокі і мерапрыемствы атрымалі добрую ацэнку з боку кіраўнікоў школ. Станоўчыя эмоцыі гасцей выклікала пераднавагодняе афармленне школы.

 

Добавить комментарий