6 студзеня вучні 5 – 10 класаў наведалі музей “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў”. Вучні з захапленнем слухалі цікавы аповед экскурсавода аб уладальніках маёнтка Ружаны ў розныя часы. Гэта адна з буйнейшых магнацкіх рэзідэнцый XVII – XVIII стагоддзяў у Беларусі. З 2008 года тут вядуцца рэстаўрацыйныя работы. Вучні даведаліся, што да 2018 года плануецца адкрыць усходняе крыло маёнтка, дзе будуць ладзіцца спектаклі. Па дарозе дамоў дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным, настрой быў бадзёрым.