Абмен вопытам

   3 лютага на базе школы прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў нямецкай мовы. Тэма «Развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках замежнай мовы», у абмеркаванні якой прымалі ўдзел настаўнікі нямецкай мовы раёна, з’яўляецца актуальнай і прываблівай.

   Госці наведалі адкрыты ўрок у 3 класе па тэме «Ежа», які правяла настаўніца Жырыкава Н. І. Ён быў насычаны разнастайнымі гульнёвымі момантамі, спрыяў развіццю творчых здольнасцей малодшых школьнікаў. Калегі далі станоўчыя водгукі, адзначылі эфектыўнасць і займальнасць усіх этапаў урока.

Добавить комментарий