Тыдзень прававых ведаў

 З 5 па 10 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў для вучняў 1-11 класаў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

Добавить комментарий