26 студзеня настаўнікі-філолагі Вашчук А. В. і Арабей А. Я. запрасілі вучняў 8 — 11 класаў у гасцёўню «Уладар песень», прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння беларускага фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, земляка Р. Р. Шырмы. На мерапрыемства таксама былі запрошаны Шырма С. В., Ханіла В. С., дырэктар школы Ярмашэвіч А. М., якія падзяліліся сваімі ўражаннямі і ўспамінамі сваіх родных аб Р. Р. Шырме — Чалавеку з вялікай літары. Удзельнікі вакальнай групы Шаняўскога сельскага клуба Кабрынец Т. Ф., Бяляева І. Р., Вашчук А. В., Арабей А. Я. выканалі абрадавыя песні пад акампанемент музычнага кіраўніка Сухоцкага П. У.