Сустрэча школьных сяброў

4 лютага адбыўся традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Зала сельскага клуба, у якой праходзіла ўрачыстая частка вечара, была перапоўнена. На сустрэчу сабраліся выпускнікі розных пакаленняў, а ў цэнтры ўвагі быў выпуск 1977 года, які закончыў школу 40 гадоў таму. Арганізатары мерапрыемства не толькі самі спявалі, танцавалі, інсцэніравалі, але і стараліся ўключыць ва ўсё гэта выпускнікоў.  Цудоўны настрой, станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе, хто сабраўся на сустрэчу школьных сяброў.

Добавить комментарий