У суботу, 11 сакавіка, вучняў школы ў чарговы раз паклікаў дзень здароўя. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўнай гульні “Заалагічныя забегі” і спаборніцтвах па скачках. Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў спартландыі “Самыя спрытныя і хуткія”. Старшакласнікі ўдзельнічалі ў спартыўна-гульнёвай праграме “На шляху да здароўя”.