Да 70-годдзя Сталінградскай бітвы

      Напярэдадні 70-годдзя Сталінградскай бітвы для вучняў 8 — 11 класаў у школе праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «Подзвігу народа — жыць у вяках», падрыхтаваная вучнямі 10 класа пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі, выдатніка адукацыі СССР С. А. Якімавец.

      Вучні з вялікай цікавасцю пазнаёміліся са шматлікімі дакументальнымі матэрыяламі, успамінамі ўдзельнікаў і сведкаў падзей, фотаматэрыяламі аб Сталінградскай бітве.

      Знайшлося на інфармацыйнай гадзіне месца і для літаратурных і музычных твораў аб бітве пад Сталінградам.

      Вучні змаглі здзейсніць завочнае падарожжа ў мемарыяльны комплекс на Мамаевым Кургане. А закончылася інфармацыйная гадзіна разважаннямі вучняў на тэму «Што такое патрыятызм?».

Добавить комментарий