У суботу, 18 сакавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у рэкламным калейдаскопе «Прафесіі маіх бацькоў». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў віктарыне “Адгадай прафесію”. Старшакласнікі наведалі рэспубліканскія спаборніцтвы “Залатая шайба”, якія прайшлі ў Лядовым палацы г. Пружаны. Таксама ў гэты дзень для старшакласнікаў была арганізавана экскурсія па памятных месцах раённага цэнтра.