Празвінеў апошні званок

30 мая ў школе празвінеў апошні званок — сімвал заканчэння выдатнай школьнай пары для выпускнікоў 11 класа. У гэтым годзе школа выпускае 9 вучняў. Урачыстае віншаванне намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама А. Х. Лапыка, старшыні Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапукі, намесніка дырэктара ААТ «Шані-аграпрадукт» А. К. Станкевіча  і спецыяліста па маркетынгу В. А. Камінскай, дырэктара А. М. Ярмашэвіч, пажаданні настаўнікаў, кранальныя прамовы бацькоў і словы ў адказ не менш усхваляваных выпускнікоў закранулі ўсіх прысутных. І, вядома ж, словы-пажаданні першакласнікаў, якія з зайдрасцю глядзелі на выпускнікоў.

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою! Мы верым, што школа заўсёды будзе для іх родным домам!

Добавить комментарий