31 мая ў школе прайшоў дзень алімпійца. Школа ў гэты дзень пераўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы былі вынесены Алімпійскі агонь і сцяг. Вучні дэманстравалі свае спартыўныя эмблемы, гучалі дэвізы, крычалкі. Пасля лінейкі ўсе рушылі на стадыён. Там іх чакалі інструктары з ліку настаўнікаў і старэйшых вучняў. Спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні мяча і гранаты, скачках у даўжыню і вышыню. Пераможцаў было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы.