У суботу, 28 кастрычніка, вучні пачатковых класаў наведалі калейдаскоп “Гульні нашых бабуль і дзядуль”, пагулялі ў беларускія народныя гульні “Міхасік”, “Падскокі”, “Засолы”. Вучні 5 — 7 класаў прынялі ўдзел у гульнёвай праграме “Паляванне на лісаў”. Старшакласнікі спаборнічалі ў конкурсе-гульні “У госці да Янкі”.