З 18 па 23 красавіка ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў. У ходзе мерапрыемстваў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі навыкі правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.
Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.