1 кастрычніка вучні 9, 11 класаў наведалі Прафарыентацыйны цэнтр Ліцэя № 1 г. Брэста, дзе мелі магчымасць прайсці тэсты і атрымаць індывідуальную кансультацыю псіхолага па выбары прафесіі. Таксама вучні пабывалі ў залах музейнага комплексу ўстановы адукацыі: «Бабуліна школа», «Запаветны напеў Белавежы», «Брэст — горад будучыні». Незабыўным стала наведванне залы атракцыёнаў і кіназалы 5D у кінатэатры «Беларусь».