Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Ефрасінні Полацкай для навучэнцаў 7-9,11 класаў прайшоў 20 снежня з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы. Айцец Сергій расказаў вучням пра значэнне асобы Ефрасінні Полацкай, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і каталікі, акцэнтаваў увагу навучэнцаў на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці. Жыццё Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне спрыялі росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх цнотаў. Святая ўвасабляе вельмі важныя каштоўнасці, асабліва актуальныя ў нашы дні: міралюбнасць, духоўнасць, адукаванасць і любоў да сваіх каранёў. Гэта бясцэнная духоўная спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай.