З мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў; выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні нашай краіны, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу; развіцця пазнавальнай цікавасці да вывучэння космасу ва ўсіх класах 12 красавіка 2024 г. былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас. Класныя кіраўнікі пазнаёмілі навучэнцаў з гераічнымі асобамі ў галіне касманаўтыкі, з выдатнымі дасягненнямі касмічных тэхналогій, з рэкордамі сучаснай касманаўтыкі; сфарміравалі цэласнае ўяўленне аб развіцці айчыннай касманаўтыкі. Былі адзначаны і беларускія касманаўты. Гарачай навінай стала інфармацыя аб Марыне Васілеўскай. Яна стала першай беларускай удзельніцай палёту ў космас. Дзеці зрабілі высновы аб значэнні адкрыцця космасу ў жыцці чалавека і гонару за дасягненні сваёй краіны.