Акцыя “Нашы дзеці” прайшла ў школе

Акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Беларусі. 22 снежня ў рамках акцыі прайшло свята ўшанавання лепшых вучняў школы, якія дабіліся ў 2023 годзе асаблівых поспехаў, удзельнічаючы ў алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах на раённым і абласным узроўнях. Усяго ў 2023 годзе нашы вучні заваявалі 50 грамат і дыпломаў. Без салодкіх падарункаў на свяце не застаўся ніхто.

Святочны настрой стваралі не толькі Дзед Мароз са Снягуркай, але і ўдзельнікі драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В., а таксама актывісты БРСМ разам з педагогам-арганізатарам Калядой А.Г. Фундатарам свята для школьнікаў стала ААТ “Шані-аграпрадукт”. Гэтую цудоўную традыцыю гаспадарка падтрымлівае ўжо шмат гадоў.

Добавить комментарий