Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе

У 2017/2018 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе здзяйсняцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 1 верасня 2017 г. па 28 кастрычніка 2017 г.

другая – з 8 лістапада 2017 г. па 23 снежня 2017 г.

трэцяя – з 8 студзеня 2018 г. па 24 сакавіка 2018 г.

чацвёртая – з 2 красавіка 2018 г. па 31 мая 2018 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2017 г. па 7 лістапада 2017 г. уключна

зімовыя – 15 дзён з 24 снежня 2017 г. па 7 студзеня 2018 г. уключна

вясновыя – 8 дзён з 25 сакавіка 2018 г. па 1 красавіка 2018 г. уключна

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2018 г. па 31 жніўня 2018 г.; для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 80 дзён з 13 чэрвеня 2018 г. па 31 жніўня 2018 г. уключна.

Для навучэнцаў I – II класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 12 лютага 2018 г. па 18 лютага 2018 г. працягласцю 7 дзён.

Добавить комментарий