«Дарование 2024»

     Навучэнцы ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» разам з настаўнікам хіміі і біялогіі Жэдзік Г.М. прынялі ўдзел у штогадовай урачыстай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дарование 2024». Віншуем!

Продолжить чтение«Дарование 2024»

Зімовыя канікулы. Дзень другі

     З самай раніцы ў школе панавала сапраўдная святочная атмасфера. Весела і забіяцка прайшоў навагодні ранішнік. Навучэнцы 1-6 класаў адправіліся разам з казачнымі героямі за навагоднімі прыгодамі ў Дзедамарозаўку. Дзед Мароз і Снягурка віншавалі ўсіх з Новым годам, гулялі з рабятамі ў вясёлыя гульні і дарылі прысмакі.

    Навучэнцы 7-8 класаў прынялі ўдзел у гульні па беларускай мове. Шчаўкунова Ганна наведала прафілактычнае мерапрыемства ў Пружанскім РАУС і музей-сядзібу «Пружанскі палацык».

 

 

Продолжить чтениеЗімовыя канікулы. Дзень другі

Навагодні вечар «Навагодні вернісаж»

   Члены драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. падрыхтавалі і правялі цікавую навагоднюю праграму. Усе атрымалі порцыю добрага настрою і пазітыву ад добрай музыкі, танцаў, вясёлых конкурсаў і гульняў. Весяліліся так, што школа звінела ад музыкі, весялосці, добрага настрою, пазітыву.

 

 

Продолжить чтениеНавагодні вечар «Навагодні вернісаж»

Навагодняя паездка ў Брэсцкі абласны Палац культуры прафсаюзаў

     Выдатную паездку для навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў рамках акцыі «Нашы дзеці» арганізавала прафсаюзная арганізацыя ААТ «Шані-аграпрадукт». Рабяты наведалі неверагодна займальнае і цікавае навагодняе прадстаўленне «Чароўны сон Дзеда Мароза» ў Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Навучэнцы пагрузіліся ў неверагодную атмасферу святочнага чараўніцтва.

Продолжить чтениеНавагодняя паездка ў Брэсцкі абласны Палац культуры прафсаюзаў

«Цуды на Каляды» адбываюцца

     Віншаванне з Новым годам, пажаданні моцнага здароўя і падарункі атрымала Гац Кацярына, якая цяпер навучаецца дома. Школьнае свята запомніцца дзяўчынцы і іншым рабятам вясёлымі танцамі і гульнямі, выдатным настроем.

Продолжить чтение«Цуды на Каляды» адбываюцца

У перыяд зімовых канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!»

     У мэтах зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці, фарміравання ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, арганізацыі занятасці і кантролю за непаўналетнімі, далучэння іх да асноў здаровага ладу жыцця з 25.12.2024 па 07.01.2025 у перыяд зімовых канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!».

Продолжить чтениеУ перыяд зімовых канікул на тэрыторыі Пружанскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «Карысныя канікулы!»

Акцыя “Нашы дзеці” крочыць па Беларусі

      24 снежня ў рамках акцыі прайшло свята ўшанавання лепшых вучняў школы, якія дабіліся ў 2024 годзе асаблівых поспехаў, удзельнічаючы ў алімпіядах, конкурсах, спаборніцтвах на раённым і абласным узроўнях. Без салодкіх падарункаў на свяце не застаўся ніхто. Фундатарам свята для школьнікаў стала ААТ “Шані-аграпрадукт”. Гэтую цудоўную традыцыю гаспадарка падтрымлівае ўжо шмат гадоў.

 

Продолжить чтениеАкцыя “Нашы дзеці” крочыць па Беларусі

Ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 вучэбнай чвэрці

     24 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 чвэрці 2024/2025 навучальнага года. Дырэктар школы нагадала рабятам пра правілы бяспечных паводзін у час зімовых канікул, навагодніх свят.

 

Продолжить чтениеВа ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 вучэбнай чвэрці