Гэты дзень яны набліжалі як маглі

У Год гістарычнай памяці і ў гонар 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі з 4 мая па 3 чэрвеня праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятае кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць шчырае дзякуй прадзедам і дзедам за 77 год мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Вучні і калектыў работнікаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, усклалі вянкі і кветкі ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеГэты дзень яны набліжалі як маглі

Дзень экалагічных ведаў

Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана каманда вучняў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» — пераможца абласнога конкурсу. (Кіраўнік Граб В.М.)

 

 

Продолжить чтениеДзень экалагічных ведаў

Кожную суботу разам

7 мая пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая сям’я”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў гульнёвай праграме “Сям’я пачынаецца з Я”. Конкурсная праграма“Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я” сабрала вучняў 8, 9 класаў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Памяць у сэрцы

З мэтай захавання гістарычнай памяці і вывучэння дакументальнай спадчыны, сямейных архіваў вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит

 

Продолжить чтениеПамяць у сэрцы

Сімвалы гонару і славы

6 мая на пярэдадні Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які ў гэтым годзе выпадае на 8 мая, у ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення дзяржаўнай сімволікі, звярнулі яшчэ раз увагу на тое, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і  маральныя якасці нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

Продолжить чтениеСімвалы гонару і славы