Пекун Кірыл і Сіліна Сняжана прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей

     23 снежня Пекун Кірыл і Сіліна Сняжана ў складзе дэлегацыі навучэнцаў Пружанскага раёна прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя» імя Анатоля Пятровіча Мяшкова». Кірыл і Сняжана разам з рабятамі з радасцю ўпрыгожылі ёлку Пружанскага раёна навагоднімі цацкамі, вырабленымі з любоўю напярэдадні надыходзячых Новага года і Раства Хрыстова. Незабыўныя эмоцыі навучэнцы атрымалі ад навагодняга прадстаўлення, падрыхтаванага лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці.

Продолжить чтениеПекун Кірыл і Сіліна Сняжана прынялі ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

     У суботу 21 снежня ў рамках работы занальнага цэнтра навучэнцы 1-4 класаў наведалі ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Рабяты пазнаёміліся з выставай «Генацыд беларускага народа», здзейснілі экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі і сталі пераможцамі гульні «Аб прафесіях важных і патрэбных». Вучні 5-7 класаў пагулялі ў інтэрактыўную гульню «Лабірынт прафесій». Члены драматычнага гуртка актыўна рыхтаваліся да навагодняга вечара. Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у кірмашы прафесій «Зрабі правільны выбар» з удзелам студэнткі 1 курса біятэхналагічнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт» Краўчук Вікторыі.

 

 

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з выкладчыкам УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»

     20 снежня адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з выкладчыкам УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» Завіжанцам В.М. Віталь Мікалаевіч распавёў дзецям аб парадку прыёму і навучання ў акадэміі, прадэманстраваў прэзентацыю аб спецыяльнасцях, факультэтах, вучэбна-матэрыяльнай базе, а таксама жыцці і побыце курсантаў. Сустрэча была цікавай і карыснай, бо рабяты ўжо зараз разумеюць, што адным з галоўных прыярытэтаў у жыцці з’яўляецца правільны свядомы выбар будучай прафесіі.

 

 

Продолжить чтениеПрафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-10 класаў з выкладчыкам УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»

Навучэнцы 8-10 класаў і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» здзейснілі экскурсію ў кінатэатр «Спадарожнік»

     У рамках святкавання 100-годдзя беларускага кіно навучэнцы 8-10 класаў і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» здзейснілі экскурсію ў кінатэатр «Спадарожнік», дзе мелі магчымасць наведаць выставу і паглядзець фільм «Чорны замак Альшанскі». Фільм уразіў дзяцей і педагогаў спецэфектамі, відовішчнасцю, гукавым афармленнем. Дзве гадзіны праляцелі на адным дыханні.

 

Продолжить чтениеНавучэнцы 8-10 класаў і педагогі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» здзейснілі экскурсію ў кінатэатр «Спадарожнік»

Анонс суботы 21 снежня

21 снежня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Прафесіі 21 стагоддзя

10.00-11.00  Гульня-падарожжа «Аб прафесіях розных, патрэбных і важных» на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа» (1-4 класы)

Месца правядзення — ДУА «Ліноўская сярэдняя школа»

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 — 10.40 Пазнавальная гульня «Лабірынт сучасных прафесій»  (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Пекун Н.А.

9.55 — 10.40 Кірмаш прафесій «Зрабі правільны выбар»  (8, 9 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Вашчук А.В.

Продолжить чтениеАнонс суботы 21 снежня

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Я і малая радзіма»

    У ходзе мерапрыемства навучэнцы 5-7 класаў успомнілі гісторыю сваіх радаводаў, распавялі пра значэнне малой радзімы ў іх жыцці. У завяршэнні сустрэчы дзеці прыйшлі да высновы, што малая радзіма для кожнага чалавека з’яўляецца тым светлым агеньчыкам, які будзе яркім святлом клікаць яго ў родныя краі.

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Я і малая радзіма»