Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

     7 снежня навучэнцы 5-10 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Вашчук А.В. і Семянчук В.М. наведалі музей першага Героя Беларусі У.М. Карвата ў ДУА «СШ №8 г. Брэста». Экскурсаводы падрабязна распавялі пра лётчыка-знішчальніка, пра тое, як просты хлапчук марыў пра самалёты першага класа, як мары ўвасобіліся ў рэальнасць. Вытокамі дабрыні для Карвата былі сям’я, школа. У. М. Карват- гэта увасабленне мужнасці стойкасці, самаахвярнай вернасці свайму абавязку.

    Члены гуртка «Драматычны» пад кіраўніцтвам Вашчук А.В. пабывалі ў Брэсцкім тэатры лялек на спектаклі па «Казцы пра цара Салтана» А.С. Пушкіна. Зачаравальная атмасфера тэатра, касцюмы, спецэфекты, гульня акцёраў, дэкарацыі, яркая дынаміка сцэны не пакінулі абыякавымі рабят.

    Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-круізе «Пазнай Беларусь». Для навучэнцаў 5-9 класаў быў арганізаваны адкрыты мікрафон «Ганаруся сваёй краінай».

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Бульц Наталля заваявала дыплом І ступені на раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу «Саматканы цуд»

     З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; захавання і развіцця рэгіянальных традыцый; развіцця дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўлення і падтрымкі юных прайшоў раённы этап Рэспубліканскай выставы-конкурсу «Саматканы цуд». Віншуем Бульц Наталлю і педагога Семянчук Валянціну Мікалаеўну з дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Традыцыйная лялька»!

Продолжить чтениеБульц Наталля заваявала дыплом І ступені на раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу «Саматканы цуд»

Настаўнік нямецкай мовы Аблаушка Ірына Мікалаеўна атрымала дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе настаўнікаў замежнай мовы «Магу навучыць»

     З мэтай выяўлення, раскрыцця, падтрымкі і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту выкарыстання сучасных тэхналогій у навучанні замежнай мове, удасканалення метадычнага суправаджэння педагагічнай дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, удасканалення і развіцця творчага патэнцыялу педагагічных калектываў устаноў адукацыі з 14 кастрычніка па 19 лістапада праходзіў раённы конкурс настаўнікаў замежнай мовы «Магу навучыць». Віншуем настаўніка нямецкай мовы Аблаушка Ірыну Мікалаеўну з дыпломам 2 ступені і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтениеНастаўнік нямецкай мовы Аблаушка Ірына Мікалаеўна атрымала дыплом ІІ ступені ў раённым конкурсе настаўнікаў замежнай мовы «Магу навучыць»

Хутка ў школу

Узрост паступлення дзіцяці ў першы клас? 

У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Чым адрозніваецца арганізацыя навучання дзяцей у першых класах ад іншых класаў пачатковай школы? 

Працягласць вучэбнага тыдня — 5 дзён. З мэтай забеспячэння паступовага пераходу з дашкольнай установы ў школу, вучэбным планам у першым класе прадугледжана на працягу верасня месяца правядзенне вучэбных заняткаў па праграме «Уводзіны ў школьнае жыццё». На працягу гэтага перыяду не праводзяцца навучальныя заняткі па матэматыцы, чытанню, пісьму. Настаўнік праводзіць з дзецьмі экскурсіі, мэтавыя прагулкі, фізкультурныя заняткі, развіваючыя гульні, вучыць дзяцей, як паводзіць сябе ў калектыве, вывучае гатоўнасць кожнага да школьнага навучання, аказвае дапамогу школьнікам у засваенні правілаў і форм паводзін у час вучэбных заняткаў, ва ўменні разумець змест пытанняў, якія задае настаўнік, у арганізацыі сваёй дзейнасці. З кастрычніка месяца праводзяцца ўсе навучальныя заняткі па прадметах вучэбнага плана. Для навучэнцаў 1 класа прадугледжана наступная арганізацыя адукацыйнага працэсу:

— урокі праводзяцца толькі ў першую змену;

— для захоўвання верхняга адзення і зменнага абутку, як правіла, выдзяляецца асобнае месца;

— кожны вучань забяспечваецца зручным рабочым месцам за партай ці сталом у адпаведнасці з ростам і станам слыху і зроку;

— падручнікі і дыдактычныя дапаможнікі рэкамендуецца захоўваць у школе;

— напаўняльнасць класа — не больш за 20 чалавек;

— у сярэдзіне трэцяй, самай працяглай чвэрці арганізуюцца дадатковыя канікулы на працягу аднаго тыдня;

— працягласць навучальнага занятка — 35 хвілін з абавязковым правядзеннем двух фізкультхвілінак па 1,5-2 хвіліны кожная;

— працягласць перапынкаў паміж навучальнымі заняткамі не менш за 10 хвілін, пасля другога ці трэцяга навучальнага занятка праводзіцца дынамічная паўза (хадзьба на свежым паветры) працягласцю не менш за 30 хвілін.

— хатнія заданні навучэнцам не задаюцца.

Продолжить чтениеХутка ў школу

Дакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Прыём (залічэнне) асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы, якую падае законны прадстаўнік непаўналетняй асобы, пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не предугледжана артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Продолжить чтениеДакументы, неабходныя пры паступленні дзіцяці ў першы клас

Анонс суботы 7 снежня

7 снежня для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

9.00-9.45  Квэст-круіз «Пазнай Беларусь» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №18

Адказны Тарасава М.Б.

9.55 -10.40  Адкрыты мікрафон «Ганаруся сваёй Беларуссю» (5-9 класы)

Месца правядзення — кабінет №8

Адказны Сунік А.М.

9.55 — 16.00 Экскурсія ў ДУА «СШ №8 г. Брэста героя Беларусі У.Карвата» (5-10 класы)

Месца правядзення — г. Брэст

Адказныя Вашчук А.В., Семянчук В.М.

Продолжить чтениеАнонс суботы 7 снежня

Вучаніца 10 класа Шаламіцкая Паліна перамагла ў раённым конкурсе відэаролікаў «Іх імёнамі названы вуліцы горада»

     Віншуем Шаламіцкую Паліну і педагога Аблаушка Ірыну Мікалаеўну з перамогай у раённым конкурсе «Іх імёнамі названы вуліцы горада»!

Продолжить чтениеВучаніца 10 класа Шаламіцкая Паліна перамагла ў раённым конкурсе відэаролікаў «Іх імёнамі названы вуліцы горада»

Святкуем 85-годдзе ўтварэння Брэсцкай вобласці

     Ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 85-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці. Вучні наведалі выставу да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці, знаёміліся з прадпрыемствамі і дасягненнямі Брэсцкай вобласці, праглядалі відэаролікі і складалі калажы аб  #1рэгіёне.

Продолжить чтениеСвяткуем 85-годдзе ўтварэння Брэсцкай вобласці

ЦЭ — 2025

Министерство образования Беларуси приняло постановление №108 «О перечне учебных предметов, по которым проводятся итоговые испытания, видах, формах и сроках проведения итоговых испытаний в 2024/2025 учебном году». Документ опубликован на портале pravo.by.

Документом установлено, что в 2024/2025 учебном году:

♦ Выпускники 11 классов будут сдавать два ЦЭ – один по профильному предмету на свой выбор и один – по госязыку.

Из профильных предметов можно выбрать ЦЭ по:

  • физике,
  • математике,
  • химии,
  • биологии,
  • иностранному языку (английский, немецкий, испанский, французский, китайский),
  • истории Беларуси,
  • всемирной истории (новейшее время),
  • географии,
  • обществоведению.

Даты сдачи ЦЭ по профильному предмету:

  • Основной день – 26 мая (понедельник).
  • Резервные дни для сдачи ЦЭ совпадут с датами проведения централизованного тестирования (ЦТ) в резервные дни и будут установлены в 2025г. дополнительными законодательными актами.
  • Иные сроки – 18 августа 2025 г.

ЦЭ по белорусскому или русскому языку

Какой из двух госязыков сдавать, учащиеся выбирают самостоятельно.

Даты сдачи ЦЭ по госязыку

  • Основной день — 29 мая 2025 г. (четверг).
  • Резервные дни для сдачи ЦЭ совпадут с датами проведения централизованного тестирования (ЦТ) в резервные дни и будут установлены в 2025г. дополнительными законодательными актами.
  • Иные сроки – 20 августа 2025 г.

♦ Выпускники 9 классов будут сдавать экзамены в школе по:

  • белорусскому языку (изложение в письменной форме);
  • русскому языку (изложение в письменной форме);
  • математике (контрольная работа в письменной форме);
  • истории Беларуси (по билетам в устной форме).

Даты выпускных экзаменов:

  • Основные сроки проведения – с 2 по 13 июня 2025 г.
  • Иные сроки – с 18 по 25 августа 2025 г.

♦ Кроме того, постановлением Министерства образования определены даты проведения итоговых испытаний и для других категорий учащихся.

Среди них ученики с нарушениями функций опорно-двигательного аппарата, нарушениями зрения и трудностями в обучении, а также ученики спецшкол, гимназии–колледжа искусств, спецшкол и училищ закрытого типа и другие.

Продолжить чтениеЦЭ — 2025