У ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася захапляльная і займальная гульня сярод членаў БРСМ

      Рабяты прадэманстравалі неверагодную кемлівасць, камандны дух і бліскучыя веды ў розных галінах. Інтэлектуальныя заданні былі вельмі разнастайнымі: ад гістарычных пытанняў да творчых выклікаў. Кожны ўдзельнік праявіў свае лепшыя якасці, а атмасфера спаборніцтва натхняла на новыя здзяйсненні. Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць, зараджаюць пазітывам і нагадваюць пра каштоўнасць каманднай працы. Не спыняйцеся на дасягнутым — наперадзе шмат новых мерапрыемстваў і магчымасцяў для самаўдасканалення!

Продолжить чтениеУ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» адбылася захапляльная і займальная гульня сярод членаў БРСМ

Ва ўсіх класах прайшлі мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

Продолжить чтениеВа ўсіх класах прайшлі мерапрыемствы ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня барацьбы са СНІДам

Прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

     Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Пекун Н.А. правяла для вучняў 5-6 класаў прэзентацыю кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У кнізе сабраны ўспаміны дзяцей, чыё дзяцінства прыйшлося на ваенныя гады, архіўныя фатаграфіі. Асаблівая ўвага надаецца дзяржаўнай палітыцы ў галіне захавання гістарычнай памяці аб тых страшных падзеях. На старонках выдання навучэнцы пазнаёміліся з актуальнымі звесткамі, атрыманымі ў ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Дзеці прыйшлі да высновы, што гэты вучэбны дапаможнік з’яўляецца крышталёва чыстай крыніцай гістарычнай праўды, якая фарміруе культурную і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.

Продолжить чтениеПрэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Што можа БРСМ?»

     Вучні ўспомнілі гісторыю стварэння, мэты і задачы, якія стаяць перад ГА «БРСМ», пагаварылі аб магчымасцях развіцця і самарэалізацыі членаў арганізацыі, дзейнасці Рэспубліканскага савета працоўнай моладзі і пераканаліся: лёс нашай краіны, развіццё Беларусі залежыць ад кожнага з нас. ГА «БРСМ» прадастаўляе магчымасці маладым людзям для самарэалізацыі і для рэалізацыі ініцыятыў , накіраваных на ўдасканаленне розных сфер жыццядзейнасці беларускага грамадства.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Маладосць — час выбару. Што можа БРСМ?»

Анонс суботы 30 лістапада

30 лістапада для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

Дзень школьных традыцый

9.00-9.45  Творчы бум «Чароўная казка на вокнах» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №4

Адказны Коверзнева І.М.

9.55 -10.40  Конкурсна-гульнёвая праграма «Давайце жыць дружна!» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №7

Адказны Семянчук В.М.

9.55 — 10.40 Студыя творчых спраў «Выцінанкі на вокнах» (8-9 класы)

Месца правядзення — школа

Адказны Каляда А.Г.

Продолжить чтениеАнонс суботы 30 лістапада

     МНС нагадвае:
✅ не пакідаць дзяцей без нагляду!
✅ схавайце запалкі і іншыя запальныя прадметы ў недаступнае для дзяцей месца;
✅ растлумачце базавыя правілы бяспекі і, да чаго можа прывесці свавольства з агнём;
✅ раскажыце правілы паводзін пры пажары (не панікаваць, не хавацца, не спрабаваць выратаваць свае цацкі, а адразу выбягаць з хаты на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых) і як карыстацца тэлефонам;
✅ вывучыце з дзіцём тэлефоны МНС — 101 і 112.

Продолжить чтение

Насустрач выбарам-2025

  26 лістапада 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» для вучняў 6-10 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас»   Старшыня Шаняўского сельвыканкама І.Г. Бяляева абмеркавала з навучэнцамі парадак правядзення выбараў, выбарчай кампаніі. Ірына Рыгораўна адзначыла, што для кожнага беларуса вельмі важна прыняць удзел у выбарах, тым самым прадэманстраваць згуртаванасць беларускага народа і вернасць палітычным традыцыям.

Продолжить чтениеНасустрач выбарам-2025