Опубликован для общественного обсуждения проект НСУР-2040

Проект Национальной стратегии устойчивого развития Республики Беларусь на период до 2040 года

Конструктивные предложения принимаются с 24 сентября по 16 октября 2024 г. на электронную почту: prognoz@economy.gov.by.

Продолжить чтениеОпубликован для общественного обсуждения проект НСУР-2040

1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

     Супрацоўнікі МНС у даступнай і займальнай форме распавялі навучэнцам 1,4 класаў пра тое, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё ж такі здарыўся, а таксама прадэманстравалі дзецям спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Дзецям было цікава, яны даведаліся шмат новага: для чаго пажарным спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых участках, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажару.

 

Продолжить чтение1 кастрычніка на базе ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» супрацоўнікі МНС правялі прафілактычнае мерапрыемства

5 кастрычніка для вас прапануюцца наступныя  мерапрыемствы:

9.00-9.45  Конкурс малюнкаў «Малюем разам мірную краіну» (1-4 класы)

Месца правядзення — кабінет №2

Адказны Чыбісава М.В.

9.55 -10.40  Віртуальны тур «Сімвалы памяці і смутку» (5-7 класы)

Месца правядзення — кабінет №5

Адказны Вашчук А.В.

9.00-9.45  Экскурсія ў музей СШ №1 г. Пружаны (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1  г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

10.00 — 12.00 Наведванне заняткаў па праграме «Юны армеец» (8-9 класы)

Месца правядзення — СШ №1 г. Пружаны

Адказны Пекун Н.А.

Продолжить чтение

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

     Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей. Заклікаем бацькоў нагадаць сваім дзецям правілы паводзін на дарозе. Апранаючы дзіцяці на вуліцу, пажадана выбіраць больш светлую вопратку, выкарыстоўваць флікеры, каб вадзіцель змог заўважыць дзіцяці на дарозе, як мага раней. Растлумачце сваім дзецям, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах, на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся пры гэтым у адсутнасці надыходзячага транспарту. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку. Важна ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў-белага і цытрынавага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры-малаэфектыўныя.

 

 

Продолжить чтениеДзяржаўтаінспекцыя нагадвае пра неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў

ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. прыняла ўдзел у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе сярод навучэнскай моладзі ў праграме раённай спартакіяды.  Нашы вучні занялі ІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы. На дыстанцыі 2 км Пекун Данііл быў трэцім. Віншуем ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Продолжить чтениеІІІ агульнакаманднае месца сярод школ ІІ групы у восеньскім першынстве па лёгкаатлетычным кросе

Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

     У рамках шостага школьнага дня, а таксама з мэтай арганізацыі здаровага адпачынку сям’і, прывіцця дзецям цікавасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхавання пачуцця калектывізму, добразычлівасці ў нашай школе прайшла спартыўная эстафета «Мама, тата, я – спартыўная сям’я». Удзел у эстафеце прынялі Казберовіч В.А. і Карпава А.У. Рабяты і мамы паказалі свае здольнасці, праявілі актыўнасць, цягавітасць і ўпартасць. Але галоўнае- гэта тое, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

     У рамках абласной культурна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. быў арганізаваны сямейны паход навучэнцаў разам з мамамі Гац В.У. і Пекун Н.А. па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці не толькі дзяцей, але і мам.

Продолжить чтениеКожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

«Маё дзіця — старшакласнік»

У школе 27 верасня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.

Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Продолжить чтение«Маё дзіця — старшакласнік»

«Маё дзіця — падлетак»

У школе 27 верасня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.

Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:

1. Адаптацыя дзіцяці ў новых вучэбных умовах.

2. Першыя праблемы падлеткавага ўзросту.  

3. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. Папярэджанне захворванняў школьнікаў. 

4. Роля бацькоў у папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў. Супрацьдзеянне н

езаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання сярод падлеткаў. Адказнасць, прадугледжаная арт.328, 339, 340 крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

5. Партрэт сучаснага падлетка.

 

 

 

Продолжить чтение«Маё дзіця — падлетак»

«Маё дзіця — малодшы школьнік»

У школе 27 верасня прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.

Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:

1. Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя першакласніка ў школе.

2. Уплыў сям’і на эмацыянальны стан дзіцяці.

3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

4. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў.

 

Продолжить чтение«Маё дзіця — малодшы школьнік»