Восеньскія канікулы. Дзень чацвёрты
У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы» і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 5-7 класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Семянчук В.М. і Пекун Н.А. адправіліся на экскурсію ў аг. Бездзеж Драгічынскага раёна. Першы пункт маршруту- унікальны музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок». Патрапіўшы на тэрыторыю музея, рабяты акунуліся ў яго неверагодную атмасферу. У кожнай зале навучэнцы палюбаваліся ўнікальнымі экспанатамі, створанымі рукамі мясцовых рукадзельніц, паўдзельнічалі ў майстар-класах народнага промыслу, паспрабавалі сябе за ткацкім станком. У завяршэнне экскурсіі ўсе дзеці прынялі ўдзел у дэгустацыі традыцыйнай бездежскай кухні. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі аграгарадка. Адной з асноўных славутасцяў Бездзежа з’яўляецца Траецкая драўляная царква, пабудаваная ў 1784 годзе. Таксама рабяты палюбаваліся веліччу Траецкага касцёла, які быў пабудаваны ў 1820 годзе. У завяршэнні экскурсіі навучэнцы наведалі пункт геадэзічнай дугі Струвэ, якая ўваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама мелі магчымасць пастаяць і загадаць жаданне пад чорнай бярозай. Экскурсія атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай.
У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой навучэнцы 9,10 класаў разам з мамай Бабея Ягора і класнымі кіраўнікамі Вашчук А.У. і Аблаушка І.М. здзейснілі велапрабег па маршруце «аг.Шані- в. Засімавічы- аг. Шані». Рабяты не толькі наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, аказалі пасільную дапамогу, але і мелі магчымасць пагутарыць ля вогнішча з айцом Сергіем пра веру, жыццё і дабро.
31 кастрычніка была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”
31 кастрычніка намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Граб В.М. была арганізавана метадычная гасцёўня “Функцыянальная граматнасць як асновавызначальны навык сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў зменлівым свеце”. У ходзе метадычнай гасцёўні ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што фарміраванне ў вучняў функцыянальнай граматнасці сродкамі вучэбнага прадмета прадугледжвае развіццё здольнасцей выкарыстоўваць набытыя веды, уменні і навыкі для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах дзейнасці, зносін і сацыяльных адносін. Асноўную ролю ў фарміраванні функцыянальнай граматнасці выконваюць заданні, заснаваныя на розных жыццёвых сітуацыях. Падобныя заданні не маюць дакладнага алгарытму вырашэння і не з’яўляюцца стандартнымі па сваёй сутнасці. Для іх выканання неабходна выкарыстоўваць міжпрадметныя веды і ўменні, універсальныя вучэбныя дзеянні, якія ўключаюць крытычнае і крэатыўнае мысленне, навыкі пошуку і перапрацоўкі інфармацыі.
2 лістапада для вас прапануюцца наступныя мерапрыемствы:
9.00-9.45 Гадзіна памяці ля помніка «Ахвярам фашызму» аг. Шані «Яны жывыя пакуль мы іх памятаем»(1-4 класы)
Месца правядзення — помнік «Ахвярам фашызму»
Адказны Коверзнева І.М.
9.55 -11.40 Сямейны паход выхаднога дня ў в. Шакуны (5-7 класы)
Месца правядзення — в. Шакуны
Адказныя Пекун Н.А., Сахарэвіч М.М.
9.55 — 10.40 Прэзентацыя «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў» (8-9 класы)
Месца правядзення — кабінет №8
Адказны Сунік А.М.
З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»
Мэта правядзення акцыі- павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
У бяспекі няма канікул: важна памятаць пра бяспеку нашых дзяцей!
Пажарная бяспека- гэта адказнасць не толькі ратавальнікаў, але і бацькоў.
Памятаеце, што:
🧯Дзецям трэба растлумачыць асноўныя правілы пажарнай бяспекі: не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не эксперыментаваць з электрапрыборамі і запальнымі рэчывамі. Пераканайцеся, што ў вас у доме ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі. Гэта можа выратаваць жыццё!
🧯Рэгулярна праводзьце з дзецьмі гутаркі аб тым, што рабіць у выпадку пажару: як правільна эвакуіравацца і куды звяртацца па дапамогу. Нагадаеце тэлефоны МНС 1️⃣0️⃣1️⃣ і 1️⃣1️⃣2️⃣.
🧯Даведайцеся, дзе цяпер ваша дзіця: на вуліцы, дома або ў сяброў? Пагаварыце з ім пра бяспеку, абмяркуйце магчымыя сітуацыі і як праводзіць час бяспечна! Забяспечце бяспеку нашых дзяцей! Нагадвайце ім пра важнасць правілаў пажарнай бяспекі і будзьце ўважлівыя да іх асяроддзя.
Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі»
Добраўпарадкаванне памятных месцаў — гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над намі. У рамках месячніка па добраўпарадкаванні «Зробім наш раён чысцей разам» члены ГА БРСМ ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» сумесна са старшынёй Шаняўскога сельвыканкама Бяляевай І.Р. і педагогамі Вашчук А.У. і Калядой А.Г. прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі».
Выхоўваем патрыётаў краіны
Навучэнцы 5,6 класаў наведалі выставу «Генацыд беларускага народа». Для навучэнцаў 8,9 класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні быў арганізаваны кіналекторый «Вірус нацызму»
Восеньскія канікулы. Падарожжа па Жабінкаўскім раёне
У рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы » і святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці навучэнцы 1-4 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам педагогаў Тарасавай М.Б. і Коверзневай І. М. адправіліся ў падарожжа па Жабінкаўскім раёне. Першым пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Дрэмлёва», створаны ў 1982 годзе на месцы аднайменнай вёскі Дрэмлёва, якая была спалена падчас Вялікай Айчыннай вайны падчас адной з карных аперацый нямецкіх захопнікаў. Пасля страшнай трагедыі вёска так і не адрадзілася. На яе месцы ўзведзены невялікі курган і помнік у выглядзе трох фігур жанчын розных пакаленняў, як сімвал нязгаснай людской памяці. Рабяты ўшанавалі памяць загінулых мірных жыхароў хвілінай маўчання. Другі пункт маршруту- УК «Жабінкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей». Дзеці акунуліся ў атмасферу далёкага мінулага. Даведаліся, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, як уладкоўвалі свой побыт. Вучні правялі час з цікавасцю і карысцю. У рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой дзеці наведалі Спаса-Праабражэнскі манастыр у аг. Хмелева. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй манастыра, яго ўнутраным укладам і галоўнай святыняй — Чанстахоўскай іконай Божай Маці. У сваіх водгуках дзеці адзначылі, што экскурсія была для іх вельмі пазнавальнай, а галоўнае- яны задумаліся пра важнасць наведвання храма.