Засімаўскія дні ў школе

   Свята захоўваецца памяць пра славутага земляка, паэта Міколу Засіма. З 12 па 19 лістапада ў школе былі наладжаны мерапрыемствы, у ходзе якіх праводзіліся экскурсіі, літаратурныя вечарыны і віктарыны, конкурсы чытальнікаў вершаў Міколы Засіма, творчыя майстэрні, літаратурныя гульні, завочныя сустрэчы.

Продолжить чтениеЗасімаўскія дні ў школе

Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!

   Кожны год у трэці чацвер лістапада ў радзе краін адзначаецца Міжнародны дзень адказу ад курэння  (No Smoking Day). Ен быў устаноўлены  Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе.

   19 лістапада ў школе для вучняў 7-10 класаў педагогам сацыяльным Якімавец С.А. была праведзена гадзіна зносін «Курэнне або здароўе – усё ў вашых руках!» з мэтай фарміравання негатыўных адносін падлеткаў да курэння і зніжэння рызыкі далучэння да гэтай шкоднай звычкі.

   Вучні пазнаёміліся з гістарычнай даведкай аб тытунёвай залежнасці, барацьбе з гэтай небяспечнай з’явай у розных краінах, праглядзелі прэзентацыю аб наступствах курэння.

Продолжить чтениеКурэнне або здароўе – усё ў вашых руках!

Паэтам-юбілярам прысвячаем…

   2015 год з’яўляецца юбілейным для паэтаў Сярэбранага веку. У школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя іх жыццю і творчасці. Вучні з цікавасцю чыталі вершы, складалі прэзентацыі.

Продолжить чтениеПаэтам-юбілярам прысвячаем…

Дзень здароўя ў школе

    Дзень здароўя ў школе — гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

   14 лістапада ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя. Спартыўныя спаборніцтвы сабралі навучэнцаў школы.

    “Солнце, воздух и вода – наши лучшие друзья!”  — пад такім дэвізам прайшла спартландыя для вучняў 1-4 класаў. Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці і таварыскія якасці ў конкурсах “Выглянула сонейка”, “Знаёмства”, “Вясёлая парачка”, “Тараканчыкі”. Добры настрой, зарад энергіі на ўвесь дзень атрымалі ўдзельнікі ў якасці прыза.

   Для вучняў  5-8 класаў была праведзена спартыўная праграма “Вясёлы марафон”. Удзельнікі мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарыны, скласці прыказкі і прымаўкі пра спорт, правесці зарадку па асабістаму сцэнарыю.

   У спаборніцтвах па валейболе прынялі ўдзел вучні 9 і 10 класаў. Пераможцамі сталі дзесяцікласнікі.

Продолжить чтениеДзень здароўя ў школе

Акцябрат стала больш

   11 лістапада ў школе адбылося свята – вучні другога класа сталі акцябратамі. Рады юных членаў БРПА школы папоўніліся. Піянеры запрасілі дзяцей у падарожжа па краіне Акцябраціі. Навучэнцы праходзілі розныя іспыты, каб даказаць, што яны самыя хуткія, спрытныя, працавітыя, кемлівыя і дружныя. У выніку гульні-падарожжа 6 вучням ўручылі значкі і аб’явілі, што яны годныя быць акцябратамі. Віншуем!

Продолжить чтениеАкцябрат стала больш

Здаровы лад жыцця

   5 лістапада ў нашай школе для навучэнцаў 1 – 10 класаў дэманстраваліся фільмы, асноўнай мэтай якіх было далучэнне  вучняў да здаровага ладу жыцця. У ходзе прагляду дзеці выказалі свае адносіны да праблем барацьбы са шкоднымі звычкамі, СНІДам “незвычайным” спосабам.

Продолжить чтениеЗдаровы лад жыцця

Дзяды

   З даўніх часоў суботу (шосты дзень тыдня) лічылі спецыяльным днём ушанавання сваіх продкаў, і асабліва тыя суботы, якія папярэднічалі вялікім святам. Вучням нашай школы вельмі хочацца быць перакананымі ў тым, што асвечаны стагоддзямі культ продкаў быў і надоўга застанецца для беларусаў той гаючай крыніцай, якая ратуе душу,  усцешвае сэрца і мацуе розум.

   2 лістапада ўдзельнікі фальклорнага гуртка «Спадчына» запрасілі старшакласнікаў на свята «Дзяды».

Продолжить чтениеДзяды

Карысныя канікулы

   Вучні ўстановы адукацыі ў час асенніх канікул актыўна ўключыліся ў правядзенне  абласной прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы!»

   З мэтай фарміравання ў дзяцей свядомых законапаслухмяных паводзін педагогам сацыяльным Якімавец С.А. у суботу была праведзена інтэлектуальная гульня “Прававы калейдаскоп”, удзел у якой прынялі вучні і настаўнікі школы.

   Тры каманды спаборнічалі паміж сабой  у лепшым веданні дакументаў аб правах дзіцяці, разгадвалі анаграмы, удзельнічалі ў бліц-апытванні, разгадвалі разнастайныя сітуацыі. З вялікім задавальненнем усе ўдзельнікі ўспаміналі розныя казкі, у якіх парушаліся правы дзіцяці, калі праводзіўся   конкурс “У госцях у казкі”.

   Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню прававой культуры школьнікаў, уменню працаваць у камандзе, выказваць уласную думку па тым ці іншым пытанні.

Продолжить чтениеКарысныя канікулы

Канікулы з карысцю

    28 кастрычніка вучні пачатковых класаў здзейснілі падарожжа ў г. Пружаны. Яны пазнаёміліся з прыродным багаццем Белавежскай пушчы, наведаўшы музей-сядзібу «Пружанскі палацык», ушанавалі памяць людзей і вёсак, загінуўшых і спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, ля помніка спаленым вёскам Пружанскага раёна і на алеі герояў, даведаліся, што трэба рабіць, каб быць заўсёды здаровым, пабываўшы ў водным і лядовым палацах.

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Дзень прафарыентацыі

   У суботні дзень, 24 кастрычніка, вучні школы мелі магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па родных мясцінах.

  З навучэнцамі пачатковых класаў праводзілася віктарына “Ці ведаеш ты прафесіі?”.  Дзеці адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, прымаўкі. У канцы мерапрыемства кожны склаў выказванне “Мая прафесія ў будучым”.

   З вялікай цікавасцю вучні 5 – 7  класаў знаёміліся з прафесіямі сваіх бацькоў. Яны зусім па-новаму адкрылі свет прафесій, якія, на іх думку, былі знаёмыя з дзяцінства.

   Вучні 8 – 10 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Свет прафесій”. Старшакласнікі абмяркоўвалі, чым займаюцца прадстаўнікі сучасных прафесій, назвы якіх некаторыя з іх нават не чулі, падбіралі прымаўкі і прыказкі пра працу і старанне, рабілі рэйтынг самых запатрабавальных прафесій у краіне. Самым цікавым, на погляд вучняў, стаў конкурс “Здагадайся па фота”, дзе яны адгадвалі назвы  незвычайных сучасных прафесій. Заданні, якія былі прапанаваны школьнікам насілі пазнаваўчы характар і мелі на мэце пашырыць кругагляд вучняў і спрыяць прафесійнаму самавызначэнню.

   Педагог-арганізатар правяла з вучнямі 5 класа гульню “Піянерская азбука”. У ходзе гульні піянеры вучыліся завязваць гальштукі, адгадвалі крыжаванкі, расказвалі пра піянераў-герояў.

Продолжить чтениеДзень прафарыентацыі