Будзьце асцярожныя на вадзе!

   На мінулым тыдні, з 11 па 16 мая, для вучняў школы быў арганізаваны прагляд кінафільмаў «Асновы бяспекі на вадзе» і «Азбука выжывання», якія пазнаёмілі вучняў з правіламі знаходжання на вадаёмах і правіламі аказання першай неадкладнай дапамогі пацярпеламу.

Продолжить чтениеБудзьце асцярожныя на вадзе!

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

   У рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў школе быў праведзены турнір «Вікторыя», на які былі запрошаны педагогам-арганізатарам Калядой А. Г. вучні старэйшых класаў.

 

 

Продолжить чтениеДа 70-годдзя Вялікай Перамогі

Дзень сям’і

   15 мая, у Дзень сям’і, члены атрада «Міласэрнасць» разам з педагогам сацыяльным Чарэшка Г. У. павіншавалі шматдзетныя сем’і са святам.

А вучні чацвёртага класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мая сям’я — мая радасць».

Продолжить чтениеДзень сям’і

Падарунак на памяць

   Днямі выпускнікамі школы быў прэзентаваны стэнд «Каб быць здаровым». Вучні прадставілі матэрыялы, якія расказваюць аб асаблівасцях рухальнай актыўнасці, правільным харчаванні, выкананні рэжыму дня і інш. На стэндзе размешчаны буклеты і брашуры, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, а таксама такіх небяспечных хвароб, як туберкулёз, энцэфаліт, менінгіт, СНІД. Не абышлі ўвагай і пытанні наступстваў шаленства.

Продолжить чтениеПадарунак на памяць

Мы памятаем…

   Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

   На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.

   На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна павіншавала прысутных з Днём Перамогі, выказала  словы павагі ветэранам.

   Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да ўдзельнікаў вайны са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм.  Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

   Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

Продолжить чтениеМы памятаем…

Са святам, ветэраны!

      На жаль, з кожным годам удзельнікаў тых трагічных падзей ваеннага ліхалецця застаецца ўсё менш. Дзень Перамогі – гэта напамін усім нам аб цане тых ахвяр, якія былі прынесены дзеля нашай свабоды і незалежнасці.

   8 мая піянеры нашай школы арганізавалі і правялі акцыю “Паштоўка ветэрану”. У рамках акцыі яны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўручылі ім кветкі, паштоўкі, пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам.

Продолжить чтениеСа святам, ветэраны!

Памяць сэрца

   8 мая адбыўся раённы велапрабег «Памяць сэрца», прысвечаны 70 гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у якім прынялі ўдзел вучні школы. Перад стартам прабегу вучні школы з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады правялі мітынг ля помніка ў в. Шані, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця.

 

Продолжить чтениеПамяць сэрца

Кветкі Вялікай Перамогі

   Вучні школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Было зроблена 150 бутаньерак, якія ўпрыгожылі не толькі касцюмы школьнікаў, настаўнікаў і работнікаў школы, але і будуць падораны ўдзельнікам мітынгу, які адбудзецца 9 мая.

Продолжить чтениеКветкі Вялікай Перамогі