Маладыя педагогі
Метадычны дзень пад назвай «Мы маладыя» днямі прайшоў у школе. Маладыя педагогі, якія толькі пачынаюць свой шлях, і тыя, хто працуе ў нашай школе першы год, запрасілі сваіх больш вопытных калег на свае адкрытыя ўрокі.
З такой адказнай справай педагогі Шпарла Г. А., Жабрун Н. В., Чарэшка Г. У. справіліся дастойна, за што і атрымалі словы падтрымкі і адабрэння ад калег.
Месячнік па добраўпарадкаванні
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні ў школе праведзены шматлікія працоўныя справы і акцыі.
3 тысячы кветак высаджана на прышкольнай тэрыторыі, пабелены сквер і садовыя дрэвы.
Работнікі школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні могілак сумесна з сельвыканкамам.
Вучні навялі парадак ля помнікаў у в. Шані, в. Козі Брод, в. Шакуны.
На суботніку ўсёй школай шчыравалі на прышкольным участку.
70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…
18 красавіка выпускнікі школы разам са сваім класным кіраўніком Ханіла В. С. прынялі ўдзел у раённай акцыі «Растите деревья во славу Великой Победы».
Дзень казачных герояў
У суботу, 18 красавіка, вучняў школы запрасілі наведаць цудоўны свет казкі. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў літаратурнай гульні па творчасці А. Талстога “Залаты ключык дзяцінства”. Вучні сярэдняга звяна падарожнічалі па краіне казак. А старэйшыя вучні прынялі ўдзел у конкурсе сачыненняў “Казка майго дзяцінства”.
Чарнобыльскі боль
Напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вучні школы мелі магчымасць паглядзець відэафільмы «Звериная зона Чернобыля» і «25 лет Чернобылю».
Акцыя па збору макулатуры
Закончыўся вясенні этап акцыі па збору макулатуры, які праходзіў пад дэвізам «Збяры макулатуру — зберажы дрэва». У ім прынялі удзел вучні ўсіх класаў. Усяго было сабрана 1074 кг другаснай сыравіны. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні 4 класа.
Дзень прафарыентацыі
У суботу, 4 красавіка, для вучняў школы праводзіліся мерапрыемствы па прафарыентацыі.
Пачаткоўцы пазнаёміліся з прафесіямі, якія ахоўваюць, кормяць і вучаць людзей. Яны вучыліся адрозніваць прафесію ад пасады, адгадвалі загадкі, прафесіі па апісанні і інш.
Вучням сярэдняга і старэйшага ўзростаў прапанаваліся анкеты, буклеты для азнаямлення з рознымі відамі прафесій. Таксама яны даведаліся аб найбольш запатрабаваных прафесіях у раёне і вобласці, наведаўшы стэнд па прафарыентацыі.
Пісьмо Пераможцу
Члены ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» прынялі актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі «Пісьмо Пераможцу!» У пісьмах удзельнікі акцыі асабіста дзякавалі блізкім, родным, удзельнікам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай краіне, расказвалі пра сябе і сваю школу.
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
З 30 сакавіка па 4 красавіка ў школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вучні мелі магчымасць прыняць удзел у розных мерапрыемствах, накіраваных на далучэнне дзяцей да чытання, на прывіццё любові да кнігі.