Прававая субота
У суботу, 28 сакавіка, вучні пачатковых класаў адправіліся ў падарожжа па старонках Дэкларацыі правоў дзіцяці. Спачатку яны пазнаёміліся з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Канвенцыяй аб правах дзіцяці, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», а пасля з артыкуламі Дэкларацыі. Навучэнцы даведаліся, якія правы маюць дзеці ў Рэспубліцы Беларусь, але не забылі ўспомніць і аб сваіх абавязках.
Таксама ў суботу працавалі спартыўныя секцыі і гурткі.