Кладзезь народнай мудрасці

   13 сакавіка вучні пачатковых класаў адправіліся ў чароўную краіну казак. Яны сабраліся на мерапрыемства «Кладзезь народнай мудрасці», якое было арганізавана бібліятэкарам Калядой А. Г.

Продолжить чтениеКладзезь народнай мудрасці

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі

   13 сакавіка вучняў 5 — 7 класаў запрасілі на мерапрыемства «Героям юным спяваем мы гімны», прысвечанае 70-годдзю Вялікай Перамогі. На працягу гадзіны памяці вучні ўспомнілі тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў малым узросце змагаліся з ворагам і аддалі сваё жыццё дзеля нашай светлай будучыні. Усіх загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеДа 70-годдзя Вялікай Перамогі

Цырк! Цырк! Цырк!

   12 сакавіка ў госці да вучняў школы завіталі цыркачы. Артысты прапанавалі вясёлае прадстаўленне з фокусамі, конкурсамі, забавамі, сюрпрызамі. Незабыўнай стала сустрэча з рознымі жывёламі.

Продолжить чтениеЦырк! Цырк! Цырк!

Віншуем з перамогай!

   Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

   У намінацыях «Плакат» і «Верш» дыпломамі І ступені ўзнагароджаны вучні 6 класа Германовіч Аліна і Голуб Дзмітрый.

Продолжить чтениеВіншуем з перамогай!

Дзень жанчын

   У суботу, 7 сакавіка, вучні 5 — 7 класаў мелі магчымасць пазнаёміцца са знакамітымі жанчынамі Беларусі, якія ўвайшлі ў гісторыю.

   Вучні малодшых класаў займаліся вырабам віншавальных паштовак да 8-га сакавіка.

   Члены атрада «Міласэрнасць» наведалі ветэранаў і малалетніх вязняў ВАв, павіншавалі іх са святам.

  У конкурснай праграме «У госці да Паўлінкі» удзельнічалі хлопчыкі. Яны з цікавасцю выконвалі прапанаваныя заданні.

   Усе наведвальнікі суботніх мерапрыемстваў атрымалі зарад бадзёрасці, весялосці.

Продолжить чтениеДзень жанчын

Дзень бяспекі ў школе

   З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў галіне абароны ад надзвычайных сітуацый 5 сакавіка 2015 года ў школе прайшла прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

   У ходзе акцыі праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі.

Продолжить чтениеДзень бяспекі ў школе

Дзень прафілактыкі наркаманіі

   У суботу, 28 лютага, вучняў школы запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню прафілактыкі наркаманіі. Вучні даведаліся аб шкодзе ўжывання наркотыкаў, алкаголю, тытуню і яго наступствах, карысці здаровага ладу жыцця для чалавека.

   Пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Ты ў адказе за сваё жыццё!», а вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў конкурсе плакатаў «Скажы наркотыкам:»НЕ!»

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі наркаманіі

Памяці Рыгора Барадуліна

   У пятніцу, 27 лютага, у школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з Дня нараджэння Рыгора Барадуліна.

   Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй  паэта — апошняга беларуса, які атрымаў званне Народнага паэта Беларусі, яго вершамі.

Продолжить чтениеПамяці Рыгора Барадуліна

Падтрымаем птушак

   Карпінчык Таццяна і Маршалок Ганна прадставілі на раённы конкурс “Падтрымаем птушак!” у намінацыі “Лепшы інфармацыйны прадукт” свой буклет “Дапаможам пярнатаму сябру разам!” і атрымалі дыплом І ступені.

   Таксама на базе нашай школы працуе аб’яднанне па інтарэсах “Юны эколаг” ЦТДМ г. Пружаны, кіраўніком якога з’яўляецца Дзенісюк Вольга Мікалаеўна. У дадзеным конкурсе яна таксама атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Лепшы занятак пра птушак” за распрацоўку інтэрактыўнай гульні “У свеце птушак”.

   Віншуем з перамогай !!!

   З мэтай прыцягнення ўвагі дзяцей да праблемы аховы і захавання навакольнага асяроддзя, павышэння экалагічнай культуры вучняў з 6 лютага па 1 сакавіка праходзіць раённы конкурс “Лепшая шпакоўня”. Вучні 7 — 9 класаў  прадставілі на конкурс 3 шпакоўні.

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак

70-годдзю Перамогі прысвячаецца…

   У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся конкурс інсцэніраванай песні. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 70-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

   На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі.

   І ўсё ж перамогу святкавалі вучні 4 і 6 класаў, ІІ месца  атрымалі вучні 5 і 7  класаў, а ІІІ месца было аддадзена вучням 3, 8, 9 і 11 класаў.

   Віншуем з перамогай!

Продолжить чтение70-годдзю Перамогі прысвячаецца…