Суботні дзень

   21 лютага ў школе адзначаўся Міжародны дзень роднай мовы. Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая наша мова.

   У гэты дзень для вучняў 1 — 4 класаў праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя «Гучы, мая родная мова!» Вучні мелі магчымасць чытаць вершы, размаўляць, спяваць песні на роднай беларускай мове.

   Старшакласнікаў запрасілі на інтэлектуальную гульню «Родная мова». Дзеці ў групах працавалі над заданнямі, складалі крыжаванкі.

   Цікава прайшла гульня для вучняў сярэдняга звяна «Поле цудаў». Вучні пазнаёміліся са словамі, якія мала ўжываюцца ў сучаснай мове. Вялікую падтрымку аказалі гледачы.

Продолжить чтениеСуботні дзень

     18 лютага, у дзень нараджэння беларускага мастака М. А. Савіцкага, ў школе прайшоў урок мужнасці «Лічбы на сэрцы».

   Мерапрыемства выклікала буру эмоцый. Тое, што перажыў М. А. Савіцкі, павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне, як нязгасны факел вялікай любові да Радзімы.

Продолжить чтение

Дзень прафілактыкі інфекцый

    19 лютага ў школе прайшоў Адзіны дзень здароўя «Дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

   Вучні пазнаёміліся з найбольш распаўсюджанымі інфекцыямі ў Брэсцкай вобласці і Рэспубліцы Беларусь, з сімптомамі і мерамі прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, а таксама даведаліся, куды звяртацца ў выпадку захворвання.

Продолжить чтениеДзень прафілактыкі інфекцый

Шануй родную мову

   Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з вучнямі 8 і 11 класаў была праведзена гульня «Родная мова».

   У ходзе гульні навучэнцы паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы з буквара, песні беларускіх аўтараў.

Продолжить чтениеШануй родную мову

Афганістан — наша памяць і боль

   Пад такой назвай 16 лютага ў нашай школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя чарговай гадавіне вываду войск з Афганістана. На мерапрыемствах вучні здзейснілі завочнае падарожжа ў гістарычнае мінулае, успомнілі імёны загінуўшых землякоў, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеАфганістан — наша памяць і боль

Дзень здароўя. Дзень закаханых

   14 лютага вучняў зноў паклікаў Дзень здароўя. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў эстафеце, турніры ў гульні ў даміно і шашкі, вучні старэйшых класаў змагаліся за першае месца ў валейболе.

   Таксама вучні старэйшых класаў і сярэдняга звяна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Палавінка мая” і гадзіне творчасці “Валянцінка сваімі рукамі”, прысвечаных Дню закаханых, а навучэнцы пачатковых класаў рыхтавалі віншавальныя паштоўкі сваім татам да Дня абаронцы Айчыны.

   З усёй сур’ёзнасцю ў суботні дзень адзінаццацікласнікі рыхтуюцца да выпускнога экзамену па гісторыі на стымулюючых занятках.

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень закаханых

Падтрымаем птушак

   Са снежня 2014 года па красавік 2015 года ў раёне праводзіцца экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Вучні нашай школы актыўна далучыліся да ўдзелу ў гэтай акцыі.

   13 лютага для вучняў 5 – 7 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “У гасцях у птушак”. Вучні адгадвалі рэбусы, загадкі, выконвалі заданні, якія “прынёс бусел”,  слухалі спевы птушак, абмяркоўвалі карысныя і шкодныя прадукты для птушак. Пераможцамі сталі Паляшук Андрэй, Бойдзіч Паліна і Крысевіч Яўгеній (вучні 6 класа), якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.

   Наведвальнікі гуртка “Юны эколаг” пад кіраўніцтвам Дзенісюк В.М. зрабілі і развесілі кармушкі ў школьным садзе, і  кожны дзень вучні не забываюць папаўняць іх свежым кормам. Многія вучні вывесілі кармушкі каля сваіх дамоў.

   Таксама навучэнцы нашай школы прымалі ўдзел у раённым конкурсе  «Падтрымаем птушак!». У намінацыі “Лепшы інфармацыйны прадукт” прынялі ўдзел Маршалак Ганна і Карпінчык Таццяна, якія падрыхтавалі буклет “Дапаможам пярнатаму сябру разам!”. Чакаем вынікаў.

Продолжить чтениеПадтрымаем птушак

«И помнит мир спасённый…»

   У рамках Месячніка патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы было арганізавана мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі «И помнит мир спасённый…»

   Вучні мелі магчымасць узнавіць у памяці асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і скласці «Каляндар Перамогі».

Продолжить чтение«И помнит мир спасённый…»

Экскурсіі

   12 лютага вучні 2 — 7 класаў наведалі выставу, прысвечаную 26 гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана «Афганістан — наша памяць і боль». З цікавасцю вучні слухалі аповед экскурсавода аб гераічных подзвігах нашых землякоў, разглядалі зброю салдат і афіцэраў, глядзелі кліп адпаведнай тэматыкі.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Дзень мужнасці і патрыятызму

   З 23 студзеня па 23 лютага ў школе праходзіць Месячнік патрыятычнага выхавання і абаронна-масавай работы. У гэты перыяд вучням школы прапануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне мужнасці і патрыятызму.

   7 лютага вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа “Іх імёнамі названы вуліцы горада”, дзе пазнаёміліся з лёсам людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названы вуліцы нашага раённага цэнтра.

   Вучні сярэдняга звяна ўспомнілі тых, хто змагаўся з ворагам, наведаўшы гадзіну памяці «Героі Беларусі».

  Старшакласнікі пазнаёміліся з  лёсам піянераў-герояў, дзяцінства якіх прайшло ў суровыя гады вайны, наведаўшы пазнавальную гадзіну “Дзяцінства, апаленае вайной”.

Продолжить чтениеДзень мужнасці і патрыятызму