Грып і яго прафілактыка

     40572_124527_грипп

     Памылковым  з’яўляецца  меркаванне,  што  пераахаладжэнне  ці  прастуда  садзейнічаюць  узнікненню  грыпу.  Яны  не  выклікаюць  эпідэміі,  а  толькі  спрыяюць  больш  цяжкаму  ходу  захворвання.  Успышкі  грыпу  адзначаюцца  ў  месцах  з  вялікай  колькасцю  людзей.

      Як і  многія  іншыя  захворванні,  грып  можна  прадухіліць,  выконваючы  пэўныя  рэкамендацыі.

1.    Прытрымлівацца  здаровага  ладу  жыцця (загартоўка, фізічнае  выхаванне,  рацыянальнае  харчаванне).

2.    Захоўваць  рэжым  дня.

3.    Падчас  эпідэміі  пазбягаць  натоўпаў.

4.     Прымаць  для  прафілактыкі вітаміны (асабліва С),  есці  цыбулю,  часнок.

5.    Падчас  эпідэміі  выкарыстоўваць  аксалінавую  мазь,  інтэрферон  і  інш.,  процівірусныя  прэпараты.

6.     Насіць  ахоўную  маску.

       Рэкамендацыі  для  хворых  на  грып:

Не  рызыкуйце:  не  пераносьце  грып  “на  нагах”,  пры  першых  сімптомах  хваробы  кладзіцеся  ў  ложак.

Хвораму  трэба  даваць  у  вялікай  колькасці вітамінізаванае  піццё (сокі,  морсы, чай  з  лімонам, малінай,  ліпай,  мёдам).

Для  хворага  рэкамендуецца  асобны  посуд,  бялізна і,  пажадана,  асобны  пакой.

Рэгулярна  праветрывайце і  рабіце  вільготную  ўборку  ў  памяшканні.

Абмяжуйце  кантакты  з  хворым.

Продолжить чтениеГрып і яго прафілактыка

Дзеці малююць падарунак маме

   МТРК «Мір» аб’яўляе аб пачатку конкурсу, які прымеркаваны да свята 8 сакавіка «Дзеці малююць падарунак маме».

   Удзел у конкурсе могуць прыняць дзеці да 18 год.

   Падрабязней аб правядзенні конкурсу можна даведацца на сайце: konkurs.mir24.tv

   Звязацца з арганізатарамі конкурсу можна па электронным адрасе: risunok@mirtv.ru

Продолжить чтениеДзеці малююць падарунак маме

Месца сустрэчы змяніць нельга

   31 студзеня ў Шаняўскім сельскім клубе сабраліся былыя вучні нашай школы. Яны прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб выказаць словы падзякі настаўнікам і зноў прайсціся па школьных калідорах. Юбілейныя выпускі прыйшлі не з пустымі рукамі і ўручылі сваім настаўнікам і школе падарункі. Для ўсіх гасцей вучнёўскім і настаўніцкім калектывам падрыхтаваны цудоўны канцэрт.

Продолжить чтениеМесца сустрэчы змяніць нельга

Дзень інтэлектуалаў

   17 студзеня для вучняў 1 — 4 класаў была праведзена пазнавальная гульня «Аўкцыён ведаў».

   Старэйшыя вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Гульні праводзіліся паміж дзвюма камандамі. Пытанні былі цікавымі і рознымі па тэматыцы.

Продолжить чтениеДзень інтэлектуалаў

Пружаншчына — мой лёс і надзея

   15 студзеня для вучняў 5 — 7 класаў прайшла пазнавальная гадзіна «Пружаншчына — мой лёс і надзея». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй развіцця Пружанскага раёна, прамысловымі прадпрыемствамі, сельскагаспадарчымі аб’ектамі, славутымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі Пружаншчыны.

Продолжить чтениеПружаншчына — мой лёс і надзея

Пружаншчыне прысвячаецца…

   15 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Пружанскага раёна.

  З нагоды юбілею ў школе запланаваны шматлікія ўрачыстыя мерапрыемствы, аформлена святочная вітрына «Пружаншчыне прысвячаецца…»

Продолжить чтениеПружаншчыне прысвячаецца…

Экскурсіі

   5 студзеня для навучэнцаў 7 — 11 класаў была арганізавана экскурсія на ААТ «Пружанскі лёнзавод» і ў музей Перамогі УА «Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж».

 Наведаўшы ААТ «Пружанскі лёнзавод», вучні маглі асабіста паназіраць за працэсам вытворчасці льнянога валакна. Таксама дзяцей уразіла сучаснае абсталяванне прадпрыемства.

   Цікавую экскурсію ў музеі Перамогі правёў Пропер В. І. Вучням была прадстаўлена экспазіцыя зброі, абмундзіравання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Экскурсіі

   30 снежня для вучняў 5 — 11 класаў была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музей ёлачных цацак.

   Вучні наведалі 10 выставачных залаў, у якіх больш за 8000 экспазіцыйных матэрыялаў, прысвечаных перыяду ад даваенных дзён да падняцця сцяга над рэйхстагам.

   У Музеі ёлачных цацак вучні мелі магчымасць назіраць за працэсам вырабу цацак для ёлкі, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі ўпрыгожвання навагодняй ёлкі ў розных краінах.

Продолжить чтениеЭкскурсіі

З Новым годам!

DSC00314

Дарагія вучні, паважаныя калегі, бацькі і госці сайта!

          Вось і пачаў свой адлік Новы год.

    Няхай ён прынясе толькі добрыя сюрпрызы і радасць, новыя цікавыя сустрэчы і прыемныя клопаты. 

      Хай збываюцца вашы запаветныя мары і жаданні.

      Моцнага вам здароўя, дабрабыту вашым сем’ям.

З павагай дырэктар Шаняўской школы Алена Ярмашэвіч

Продолжить чтениеЗ Новым годам!