У Навагоднім карагодзе

   Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Цыганкі, Снегавік, Карабас Барабас, Ліса Аліса і Кот Базіліо…

   Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.

   Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.

Продолжить чтениеУ Навагоднім карагодзе

Надыходзяць Каляды

   Надыходзіць свята. Усё навокал прыгажэе. Апранулася і наша школа ў цудоўны ўбор. Дзверы кабінетаў упрыгожаны каляднымі вяночкамі, на вокнах красуюцца зімовыя ўзоры, радуе вока выстава навагодніх елачак і анёлаў, створаная дзецьмі пад кіраўніцтвам педагогаў.

Продолжить чтениеНадыходзяць Каляды

Хутка Новы год

   Парад Дзядоў Марозаў у Пружанах — традыцыя маладая, ёй усяго трэці год, але штогод яна з аднолькавым энтузіязмам успрымаецца гараджанамі.

   21 снежня да палацыка з’ехаліся калегі сівабародага дзеда з розных куткоў раёна. У гэтым годзе ў парадзе ўдзельнічалі Дзед Мароз і Снягурка і нашай школы (Коверзнева І. М. і Жабрун Н. В.)

Продолжить чтениеХутка Новы год

Бацькоўскі сход

    20 снежня ў школе прайшоў бацькоўскі дзень па тэме «Прафілактыка правапарушэнняў і фарміраванне прававой культуры вучняў».

   На ім выступілі ўчастковы інспектар Малыха С. С. і інспектар РАНС Клімовіч С. М. Бацькі мелі магчымасць праглядзець і абмеркаваць фільм па прафілактыцы ўжывання спайсаў «В одиночку не справиться».

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Святочная аб’ява

Праграма раённага свята «Парад Снягурак і Дзедаў Марозаў» і святочнай цырымоніі

ўзнагароджання лепшых дзяцей раёна «Дараванне-2014»

21 снежня 2014 г.

Гарадскі парк (пляцоўка каля музея):

15.00 — святочнае адкрыццё свята «Рэзідэнцыя Пружанскага Дзеда Мароза»;

15.30 — святочнае шэсце «НаШэсце Снягурак і Дзедаў Марозаў» да галоўнай ёлкі горада.

Цэнтральная плошча:

15.45 — тэатралізаванае прадстаўленне «Марозны сход пад Новы год» (забаўляльная праграма, хараводы, запальванне галоўнай ёлкі, узнагароджанне дзяцей за ўдзел у конкурсе «Як мая сям‘я сустракае Новы год»).

Пружанскі гарадскі Палац культуры:

16.30 — святочная цырымонія ўзнагароджання лепшых дзяцей раёна «Дараванне-2014».

Дзед Мароз і Снягурка аб‘явілі конкурс на лепшую гісторыю «Як мая сям‘я сустракае Новы год». Свае цікавыя гісторыі прыносьце  да 19 снежня 2014 г.у паштовую скрынку Дзядулі Мароза  у Пружанскі гарадскі Палац культуры.

Продолжить чтениеСвяточная аб’ява

Дзень гімнаста. Алімпійскі дзень

   13 снежня вучняў школы паклікаў Дзень здароўя, прысвечаны алімпійскім чэмпіёнам Беларусі.

Для пачаткоўцаў праведзены гімнастычная эстафета і конкурс малюнкаў «Віват, пераможцы!» Вучні сярэдняга і старэйшага звяна знаёміліся са старонкамі вуснага часопіса «Будзь здароў!», удзельнічалі ў пазнаваўчай гадзіне «Героі алімпійскага руху». Усе навучэнцы падчас правядзення мерапрыемстваў пазнаёміліся з дасягненнямі Д. Домрачавай, Н. Скардзіна, А. Кушніра і іншых спартсменаў Беларусі. Свае веды і ўражанні вучні адлюстравалі ў малюнках і лістах да спартсменаў.

Таксама ў суботні дзень праходзіла падрыхтоўка да навагодніх свят. А Ніпарка Г., вучаніца 4 класа, прыняла ўдзел у ХІІІ раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Я — даследчык».

Продолжить чтениеДзень гімнаста. Алімпійскі дзень

Тыдзень прававых ведаў

   З 8 па 13 снежня ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў. Для навучэнцаў школы было праведзена шмат карысных, цікавых і запамінальных мерапрыемстваў: конкурсы эрудытаў, выставы літаратуры і малюнкаў, гадзіны зносін, анкетаванне, кансультаванне на прававую тэматыку. У рамках гэтага тыдня была арганізавана і сустрэча з інспектарам ІСН Я. В. Анур’евым.

Продолжить чтениеТыдзень прававых ведаў

У ГА «БРСМ» папаўненне

    Зусім нядаўна вучні 9 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі  прыняты ў рады арганізацыі. 11 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны білеты членаў  ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеУ ГА «БРСМ» папаўненне

Цікавая сустрэча

   11 снежня ў школу завітаў Віцебскі экалагічны цэнтр. Вясёлы паштальён Печкін расказаў дзецям аб розных экзатычных жывёлах, запрасіў да ўдзелу ў экалагічных гульнях і конкурсах.

Продолжить чтениеЦікавая сустрэча

Да 75-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці

   З 20 лістапада па 4 снежня ў школе праходзілі дні Брэсцкай вобласці, прысвечаныя 75-годдзю з дня яе ўтварэння. У рамках гэтых дзён было праведзена  шмат разнастайных мерапрыемстваў, на якіх вучні ўзнавілі свае веды аб мінулым Брэстчыны, пазнаёміліся з сучаснымі дасягненнямі ў розных яе галінах, памарылі аб яе будучыні. Гасцямі святочных мерапрыемстваў былі старшыня Шаняўскога сельскага Савета дэпутатаў Лапука С. І., майстар змены ААТ “Пружанскі льнозавод” Вярэніч К. І. і спецыяліст па ідэалогіі ААТ “Шані-аграпрадукт” Астапчык К. М., дзякуючы якім мерапрыемствы былі больш насычанымі і цікавымі.

Продолжить чтениеДа 75-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці