Мы супраць СНІДу

     У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафіліктыкі СНІД у школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дадзенай праблеме.

   Для вучняў пачатковых класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна «СНІД. Што патрэбна ведаць?» Пачаткоўцы пазнаёміліся з жудаснай хваробай усёй планеты, а таксама атрымалі кансультацыю, як засцерагчыся ад гэтай бяды.

     Вучні сярэдняга звяна наведалі гадзіну прафілактыкі «Як засцерагчыся ад бяды?»

   Для вучняў старэйшых класаў была арганізавана гадзіна інфармавання «ВІЧ – СНІД: у чым праблема?» Вучні атрымалі кансультацыю на тэму: «Як засцерагчы сябе ад ВІЧ?»

 

Продолжить чтениеМы супраць СНІДу

Рыхтуемся да свят

     У суботу, 29 лістапада, у школе прайшоў дзень творчасці.

   Усе вучні школы з задавальненнем удзельнічалі ў КТС «Зімовыя фантазіі». Кабінеты, калідор былі ўпрыгожаны цудоўнымі званочкамі, елачкамі, сняжынкамі, якія выразалі не толькі навучэнцы, але і настаўнікі школы. У гэты дзень таксама працавала творчая майстэрня па вырабу Калядных вяночкаў. Вучні і настаўнікі школы праявілі багатую фантазію і творчыя здольнасці.

Продолжить чтениеРыхтуемся да свят

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

   На мінулым тыдні школьнікі жылі тыднем беларускай мовы і літаратуры, які пачаўся з традыцыйнай лінейкі. Вучні 8,9 класаў сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны, старшакласнікі сустрэліся на літаратурным рынгу, дзе змагаліся за званне лепшага літаратуразнаўцы, якім стаў вучань 9 кл. Бяляеў Я.

   У адзін з дзён вучні мелі магчымасць прайсці жыццёвымі пуцявінамі М.Лынькова з нагоды яго юбілею на літаратурнай гасцёўні “Голас сэрца і душы”.

   У КВЗ “Папацей, грамацей” вучні паказалі не толькі свае веды, але і кемлівасць, знаходлівасць. А яшчэ школьнікі паўдзельнічалі ў конкурсе крыжаванак. Пачаткоўцы здзейснілі падарожжа па Краіне гукаў і літар.

Заключным акордам тыдня стала літаратурна-краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў – мая зямля”.

Продолжить чтениеТыдзень беларускай мовы і літаратуры

Фінансы

   Фінансавая граматнасць школьнікаў і вучнёўскай моладзі — важны сродак доўгатэрміновага аздараўлення сусветнай фінансавай сістэмы, эфектыўная мера забеспячэння павышэння стандартаў якасці жыцця і фінансавай бяспекі насельніцтва і будучых пакаленняў грамадзян.

   27 лістапада для вучняў старшых класаў была арганізавана сустрэча з кансультантам Пружанскага аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» на тэму «Фінансавая граматнасць насельніцтва». У ходзе гутаркі старшакласнікі даведаліся з якога ўзросту можна аформіць грашовую картку, як можна граматна патраціць грошы, шмат іншай карыснай інфармацыі.

Продолжить чтениеФінансы

Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт запрашае…

   26 лістапада ў школе адбылася сустрэча вучняў старшых класаў з прадстаўніком Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучэнцаў пазнаёмілі са спецыяльнасцямі, якія можна набыць ва ўніверсітэце, формамі і тэрмінамі навучання, уступнымі іспытамі. А тым, хто жадае прайсці папярэднюю падрыхтоўку да іспытаў, прапануюць дзённыя, вячэрнія і кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы.

Продолжить чтениеГродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт запрашае…

Адмова ад курэння

   У Сусветны дзень адмовы ад курэння ўсе ўдзельнікі акцыі прапануюць хоць на імгненне забыць пра гэту шкодную звычку і падумаць пра сваё здароўе, бо карысці ад адмовы ад курэння  больш, чым шкоды.

   З мэтай далучэння школьнікаў да здаровага ладу жыцця днямі ў школе прайшла акцыя  «А ты супраць курэння?» Вучнямі старэйшых класаў створаны калаж адпаведнай тэматыкі.

Продолжить чтениеАдмова ад курэння

Дзень працаўніка

   З мэтай працоўнага выхавання навучэнцаў і аховы навакольнага асяроддзя ў суботні дзень была праведзена акцыя «Чысты лес». А вучняў пачатковай школы запрасілі паўдзельнічаць у конкурсе агароднікаў.

   Таксама ў гэты дзень працавалі спартыўныя групы па валейболе і лёгкай атлетыцы.

Продолжить чтениеДзень працаўніка

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі

   На зямлі няма працы больш важнай, чым праца хлебаробаў, жывелаводаў, раслінаводаў — усіх тых, хто вырабляе натуральныя прадукты харчавання. Вучні школы з вялікім жаданнем і задавальненнем павіншавалі працаўнікоў ААТ «Шані-аграпрадукт» з іх прафесійным святам.

Продолжить чтениеДзень работнікаў сельскай гаспадаркі

Дзень спартыўнай гульні

   8 лістапада ў школе прайшоў Дзень спартыўнай гульні. Вучні мелі магчымасць пагуляць у футбол, валейбол. Малодшых школьнікаў запрасілі на турнір «Здаровы будзеш — усё здабудзеш». Вучні сярэдняга звяна завіталі ў творчую майстэрню, дзе атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як зберагчы сваё здароўе.

Продолжить чтениеДзень спартыўнай гульні

Аперацыя «Абеліскі»

   Добрай традыцыяй школы стала штогадовае правядзенне аперацыі «Абеліскі». Вучні 8-11 класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

   Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару і патрыятызму за родную краіну, дапамагаюць лепш зразумець нялёгкі подзвіг салдатаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вучаць паважаць творчую спадчыну знакамітых землякоў і аднавяскоўцаў.

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»