Бацькоўскі сход

      18 кастрычніка ў школе прайшоў бацькоўскі сход на тэму «Узаемадзеянне сям’і, школы і грамадскасці па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, табакакурэння, ужывання алкаголю і наркатычных рэчываў». Перад прысутнымі выступілі адміністрацыя школы, прадстаўнікі ўстановы аховы здароўя, класныя кіраўнікі. Вельмі востра абмяркоўвалася пытанне ўжывання «спайсаў»  моладдзю і іх наступствы.

Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Тыдзень маці

      З 8 па 14 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень маці. На працягу тыдня праводзілася шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Члены атрада «Міласэрнасць» пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г.  наведалі шматдзетныя сем’і і павіншавалі са святам мам. Члены гуртка «Юны рэпарцёр» выпусцілі святочны нумар газеты «Дзень маці — свята ўсіх свят».

Продолжить чтениеТыдзень маці

Нашы на спаборніцтвах

      У суботу, 11 кастрычніка, каманда вучняў школы ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. У выніку пераможцамі ў штурханні ядра, кіданні кап’я і кіданні мяча сталі Стагніеў Павел, вучань 11 класа, і Мазуркевіч Кірыл, вучань 7 класа.  Два другія месцы ў бегу на розныя дыстанцыі заваявала Тунчык Настасся, вучаніца 8 класа.

Продолжить чтениеНашы на спаборніцтвах

А ў суботу…

      На дзень здароўя, як звычайна, у школе шматлюдна. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў спартландыі «У здаровым целе — здаровы дух». Барацьба была сур’ёзная. У выніку, пасля цяжкіх спаборніцтваў, перамагло сяброўства.

      Пасля іх запрасілі на  літаратурна-музычную кампазіцыю «Мілай матулі», якая праходзіць у рамках Тыдня маці. Дзеці падрыхтавалі вершы і песні для мам, расказалі, як яны дапамагаюць сваім матулям. А ў канцы мерапрыемства ўсе былі заняты творчай справай: стваралі асенні букет для самага дарагога ў свеце чалавека.

      Задорны імпэт спаборніцтва захапіў удзельнікаў спартыўнай віктарыны «Алімпійцы Беларусі». Зусім з нязначным разрывам каманда «Дружба» аказалася на вышыні.

      Тым часам педагог сацыяльны Чарэшка Г. У. правяла анкетаванне  па тэме «Мае заняткі ў вольны час» з вучнямі з сям’і Завадскай А. М. і Завадскага В. М. А настаўніца Семянчук В. М. аказала дапамогу вучаніцы 11 класа Парфянюк Ю. у атрыманні неабходных ведаў па фізіцы, правёўшы з ёй стымулюючыя заняткі.

Продолжить чтениеА ў суботу…

Самаадукацыя — шлях да прафесіяналізму

      З 1 па 4 кастрычніка ў школе была арганізавана выстава «Самаадукацыя — шлях да прафесіяналізму». Наведаўшы яе, педагогі змаглі  пазнаёміцца з матэрыяламі вопытных калег, падзяліцца сваімі напрацоўкамі.

Продолжить чтениеСамаадукацыя — шлях да прафесіяналізму

Зямны паклон табе, настаўнік

      Дзень настаўніка — гэта прафесіянальнае свята. Таму ў гэты дзень усе педагогі прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў. 3 кастрычніка для віноўнікаў свята сумесна з работнікамі сельскага клуба была арганізавана канцэртная праграма. Гучалі вершы, песні. Гледачам былі прадстаўлены сцэнічныя хвілінкі са школьнага жыцця. Шмат добразычлівых, сардэчных слоў у адрас нашых настаўнікаў было сказана вядучымі Калядой А. Г. і Кабрынец Т. Ф.  Не засталіся ў баку і педагогі, якія адпрацавалі ў школе шмат гадоў. А для некаторых з іх школа стала адзіным месцам працы на ўсё жыццё. Са словамі падзякі і з найлепшымі пажаданнямі да іх звярнулася дырэктар школы Ярмашэвіч А. М.

Продолжить чтениеЗямны паклон табе, настаўнік

Пасвячэнне ў вучні

      Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 26 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Коверзневай І. М. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.

Продолжить чтениеПасвячэнне ў вучні

      19 верасня адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама «Аб стане работы і мерах, прымаемых Шаняўскім сельскім Саветам дэпутатаў і выканаўчым камітэтам па забеспячэнні спрыяльных умоў пражывання і жыццядзейнасці насельніцтва».

      У рамках мерапрыемства прайшло наведванне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма».

     З прывітальнымі словамі да гасцей школы звярнуліся вучні, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. расказала прысутным аб стане спраў і перспектывах развіцця ўстановы. Госці змаглі пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, наведаўшы кабінеты школы.

     Вялікую цікавасць гасцей выклікалі выстава, падрыхтаваная членамі факультатыва «Пэчворк», і выстава «Фантазіі восені».

Продолжить чтение

Прававая субота

      З мэтай прававога выхавання падрастаючага пакалення ў суботу, 20 верасня, на літаратурную гульню «Аб правах чалавека на старонках літаратурных твораў» запрасіла вучняў сярэдняга звяна настаўніца Жабрун Н. В. Самымі актыўнымі аказаліся вучні 6 класа.

Продолжить чтениеПрававая субота

Фантазіі восені

      З 15 па 20 верасня ў школе працавала выстава «Фантазіі восені». У яе падрыхтоўцы прынялі ўдзел усе класы.  Не засталіся ў баку і бацькі, якія дапамагалі сваім дзецям у вырабе «экспанатаў». Паравозы з кабачкоў, іншапланецяне з патысонаў, сямейка мядзведзяў з калючак, гусеніца з яблыкаў і яшчэ шмат цікавых вырабаў з гародніны, садавіны і іншага прыроднага матэрыялу вабілі вока наведвальнікаў.   Прыгожым дапаўненнем выставы сталі восеньскія букеты. Выстава выклікала вялікую цікавасць як у дзяцей, так і ў іх бацькоў, якія 18 верасня прыйшлі на чарговы сход.

Продолжить чтениеФантазіі восені