Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам у раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?»
У раённым этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы?» Міранюк Анастасія была ўзнагароджана заахвочвальным дыпломам. Віншуем Анастасію і педагога Жэдзік Галіну Мікалаеўну!
17 верасня 2024 года ў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства
Навучэнцы яшчэ раз успомнілі слаўныя старонкі гісторыі нашай краіны. Гонар за нашу квітнеючую і незалежную Рэспубліку Беларусь гучаў у кожным слове.
Сёння наша краіна адзначае дзяржаўнае свята- Дзень народнага адзінства!
Урокі мінулага паказваюць, што мы- моцная краіна. Вера ў свае сілы, самаадданасць, патрыятызм беларускага народа з’яўляюцца трывалым фундаментам для далейшага развіцця нашай Айчыны. Ва ўсе часы беларусы былі адзіныя ў любові да Радзімы і яе гісторыі — гэта сімвалізуе сапраўднае яднанне народа і пераемнасць пакаленняў. Сёння Дзень народнага адзінства ўвасабляе нашы галоўныя маральныя каштоўнасці: даніна глыбокай павагі нашых продкаў, згуртаванасць, імкненне да дабра, узаемную падтрымку і дапамогу. У гэты святочны дзень шчыра жадаем пажадаць усім сілы духу, адзінства нацыі, свабоды, стабільнасці і працвітання! А галоўнае, мірнага неба над галавой, моцнага здароўя і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў!
У праекце Беларускай алімпійскай акадэміі «Алімпійскія маршруты» папаўненне!
Прапануем вашай увазе яшчэ больш спартыўна-культурных маршрутаў па гарадах Беларусі! У скарбонцы праекта з’явіўся маршрут па Пружанах! Цяпер у праекце вы знойдзеце маршруты па Мінску (2), Брэсце (2), Гродна (1), Віцебску (1), Магілёве (1) і Пружанах (1) Раздрукуйце карту маршруту або загрузіце на ваш смартфон, прагуляйцеся па горадзе, даведайцеся шмат новага аб спартыўных і культурных аб’ектах, відах спорту, беларускіх спартсменах і многае іншае. «Алімпійскія маршруты» — ваша гатовае, цікавае і незвычайнае мерапрыемства для шостага школьнага дня! Матэрыялы тут: http://olympic-academy.by/алімпійскія-маршруты/
Кожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі
Сёння ў школе прайшоў першы Дзень здароўя ў 2024/2025 навучальным годзе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. Навучэнцы прабеглі крос, а далей сустрэліся на футбольным полі. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» сталі актыўнымі памочнікамі ў арганізацыі і судзействе спаборніцтваў. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту. Мы дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і спадзяемся, што такія мерапрыемствы стануць частай традыцыяй у нашай школе. Да новых сустрэч на спартыўных пляцоўках!
У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года будзе праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»
Мэта правядзення гэтай акцыі – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі муніцыпальных утварэнняў, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя. Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».
13 верасня беларуская піянерыя адзначае дзень БРПА
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню БРПА, прайшлі ў піянерскай дружыне імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». На перапынках усе атрады мелі магчымасць згуляць у гульню «Піянерскі лабірынт», якую прыдумалі піянеры нашай школы. Гульня дапамагае раскрыцца лідарскім якасцям піянера, з’яднаць калектыў. Святочны дзень завяршыўся ўрачыстым зборам піянерскай дружыны «Салют, БРПА!». Віншуем усіх піянераў і жадаем ім далейшых перамог і здзяйсненняў!