Дзень працоўнага навучання і прафесій

18 студзеня шосты школьны дзень запрасіў вучняў пазнаёміцца з прафесіямі і папрацаваць самым. Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Творчая майстэрня “Экакармушкі для птушак”  прыйшлася даспадобы вучням 5-6 класаў. Сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І.  вырабілі розныя па стылі і напаўненні кармушкі,  разам з настаўнікамі яны былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафесій

“Мова родная – мова модная”

З 13 па 18 студзеня ў школе праходзіў  тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Пачаўся тыдзень агульнашкольнай лінейкай, на якой вучні былі пазнаёмлены з планам  правядзення тыдня. У гэты ж дзень вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове “Пішам прыгожа”,  а вучні старэйшых класаў даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд у пазнавальнай гадзіне “Добры вечар, шчодры вечар!” У аўторак вучні 1-4 класаў наведалі відэасалон “Мультфільмы па-беларуску”. Гледачы атрымалі многа добрых і захапляльных эмоцый.  А для вучняў 5-6 класаў была праведзена займальная інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, дзе вучні  з захапленнем і запалам  разгадвалі рэбусы, шарады, анаграмы.  Усе  жадаючыя змаглі наведаць выставу ў бібліятэцы “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца”.  У сераду вучні школы змаглі паказаць свае таленты ў конкурсе чытальнікаў вершаў “Расцём беларусамі” і конкурсе песень “Спяваем па-беларуску”. Цікава прайшла гульня-падарожжа “Гучы, маё роднае слова!”  для вучняў пачатковых класаў.   Дэманстравалі сваю эрудыцыю вучні 7-8 класаў у інтэлектуальнай гульні “У родным слове – цэлы свет”. Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар”  прайшоў у пятніцу. Дзякуючы мерапрыемству вучні замацавалі і пашырылі веды па беларускай мове. У акцыі “Далучыся да народнай мудрасці” ахвотна прымалі ўдзел і вучні, і настаўнікі. Успаміналі прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, народныя прыкметы. А літаратурны вечар “Вобразная, вольная, пявучая…” быў арганізаваны для 7-10 класаў і ўключаў у сябе чытанне вершаў, разгадванне рэбусаў, запіс самых прыгожых выразаў на беларускай мове, нават танцы пад гукі беларускіх мелодый.

Продолжить чтение“Мова родная – мова модная”

Супрацоўніцтва з сельскай бібліятэкай

Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі, якія маюцца ў сельскай бібліятэцы,  і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца. Такая форма работа з вучнямі спрыяе развіццю цікавасці да кнігі, духоўна-маральнаму развіццю дзяцей.

Продолжить чтениеСупрацоўніцтва з сельскай бібліятэкай

Майструем экакармушкі для птушкі

Да раённай акцыі «Падтрымаем птушак» праяўляюць інтарэс не толькі малодшыя школьнікі. Вучні 5-6 класаў сумесна з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах Коверзневай І.М., настаўнікам біялогіі Жэдзік Г.М. і педагагам-арганізатарам Жырыкавай Н.І. арганізавалі творчую майстэрню, падчас якой вырабілі экакармушкі для птушак. У справу пайшлі яблыкі, батон, зерне, насенне. Майстар-клас, які арганізавала Ірына Міхайлаўна, прыйшоўся даспадобы творцам. Вынікам працы сталі розныя па стылі і напаўненні кармушкі, якія разам з настаўнікамі былі развешаны і замацаваны ў школьным садзе. Падтрымайце птушак зімой!

Продолжить чтениеМайструем экакармушкі для птушкі

Супрацоўніцтва з сельскім клубам-бібліятэкай

Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы, і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Такія формы супрацоўніцтва спрыяюць развіццю цікавасці да кнігі, духоўна-маральнаму развіццю вучняў.

Продолжить чтениеСупрацоўніцтва з сельскім клубам-бібліятэкай

Насустрач выбарам-2025

З мэтай азнаямлення работы выбарчай камісіі ў перыяд падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вучні пачатковых класаў наведалі Шаняўскі выбарчы ўчастак №21. Старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. пазнаёміла дзяцей з афармленнем і неабходнымі атрыбутамі камісіі, а таксама з алгарытмам работы выбрачай камісіі падчас выбараў.

Продолжить чтениеНасустрач выбарам-2025

Прафілактыка траўматызму ў зімовы перыяд

Зіма прыносіць усім шмат радасці і задавальнення. Можна катацца на санках, «ватрушцы», лыжах, проста на лёдзе. Але многія не задумваюцца аб правілах бяспечных паводзін у зімовы перыяд. З мэтай інфармавання вучняў аб стане дарожна-транспартнага траўматызму ў краіне і раёне, прафілактыкі траўматызму ў зімовы перыяд сярод непаўналетніх начальнік ДАІ Пружанскага РАУС Мышкевіч С.М. правёў прафілактычны занятак з усімі вучнямі школы. У даступнай форме Сяргей Міхайлавіч растлумачыў дзецям правілы паводзін на дарозе, нагадаў аб адказнасці за правапарушэнні.

Продолжить чтениеПрафілактыка траўматызму ў зімовы перыяд