Памяць

1 лістапада для вучняў 5 класа класным кіраўніком Граб В. М. была арганізавана аглядная экскурсія па вуліцах горада Пружаны. Дзеці яшчэ раз прайшлі па гістарычных мясцінах горада і даведаліся шмат новага.

Продолжить чтениеПамяць

У свеце прафесій

З 17 па 22 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень прафарыентацыі.

За гэты час навучэнцы наведалі інтэрактыўныя гульні, конкурсныя праграмы, паўдзельнічалі ў інфармацыйных і інтэлектуальных марафонах на тэму «Свет прафесій».  Падчас удзелу ў мерапрыемствах яны даведаліся аб новых сучасных прафесіях, што дапаможа  ім вызначыцца са сваім прафесійным будучым.

Продолжить чтениеУ свеце прафесій

Святло душы маёй

У чацвер, 20 кастрычніка, на шчырую размову «Святло душы маёй» з вучнямі 11 класа быў запрошаны настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы іярэй Міхаіл.

Продолжить чтениеСвятло душы маёй

Краіна мая дарагая

Падведзены вынікі раённага этапу краязнаўчага конкурсу «Краіна мая дарагая», які праводзіўся ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

У намінацыі «Дзівоснае побач» дыпломам І ступені ўзнагароджана Шпарла В., вучаніца 9 класа, дыпломам ІІ ступені — Ніпарка Г., вучаніца 6 класа, дыпломам ІІІ ступені — Маршалок Г., вучаніца 9 класа.

А ў намінацыі «Беларусь у фармаце 3D» першае месца аддадзена Вашчуку К., вучню 10 класа, другое месца — Граб В. М., настаўніцы біялогіі і геаграфіі.

 

Продолжить чтениеКраіна мая дарагая

Дзень паходаў і экскурсій

У суботу, 15 кастрычніка, для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія на тэму “Прафесіі ў вёсцы”. Вучні 5 — 8 класаў адправіліся ў паход у лес, а старшакласнікі назіралі за жыхарамі воднага асяроддзя на мясцовым вадаёме.

Продолжить чтениеДзень паходаў і экскурсій

З любоўю да цябе, мая матуля

У перыяд з 10 па 15 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень маці. На працягу Тыдня прайшлі многія класныя і агульнашкольныя святочныя мерапрыемствы, а 14 кастрычніка ў сельскім клубе адбыўся святочны канцэрт. Шмат шчырых слоў падзякі прагучала ў гонар жанчын-маці. Лепшым падарункам у гэты дзень быў цудоўны настрой.

Продолжить чтениеЗ любоўю да цябе, мая матуля

У «БРСМ» папаўненне

Зусім нядаўна вучні 10 класа рашэннем сходу членаў пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» былі  прыняты ў рады арганізацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаны членскія  білеты.

Продолжить чтениеУ «БРСМ» папаўненне