Сустрэчы ў школе

  Пазнаёміць з хрысціянскімі каштоўнасцямі, Бібліяй, як асноўным Законам хрысціян,  дапамагла сустрэча вучняў з іярэем Свята-Мікалаеўскай царквы Міхаілам. Вынікам гэтай сустрэчы стала запрашэнне наведаць Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

   З 28 сакавіка па 2 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Сапраўднай нечаканасцю для навучэнцаў стала бібліятэка «на колах», якая «прыехала» ў кожны клас. Вучні змаглі паглядзець часопісы, кнігі. А таксама ім было прапанавана ўзяць цікавыя кнігі і пачытаць іх дома.

Продолжить чтениеТыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Дзень юнага чытальніка

   У суботу, 2 красавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Свет казак Г. Х. Андэрсена”. А пасля віктарыны іх запрасілі на прагляд казкі «Дзікія лебедзі».

Продолжить чтениеДзень юнага чытальніка

Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў запрашае

   29 сакавіка вучні 9 класа сустрэліся з прадстаўніком УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў».

   У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся аб найбольш запатрабаваных будаўнічых прафесіях у нашай краіне, пазнаёміліся з умовамі паступлення ў ліцэй, дакументамі, якія неабходны пры паступленні.

Продолжить чтениеБярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў запрашае

Выратавальнікі вачыма дзяцей

   На канікулах вучні нашай школы Ягорава К. і Радзіончык Н. прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Продолжить чтениеВыратавальнікі вачыма дзяцей

Сонечны промнік

   25 сакавіка вучні пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме «Сонечны промнік», дзе змаглі праявіць сваю кемлівасць і знаходлівасць у адгадванні загадак і выкананні розных заданняў. Кожны з вучняў за правільны адказ атрымаў свой промнік. А з усіх промнікаў атрымаліся цудоўныя і яскравыя сонейкі.

Продолжить чтениеСонечны промнік

Запрашаем наведаць

   30 сакавіка ў 12.00 у Палацы культуры г. Пружаны музычны прадзюсарскі цэнтр “Залатыя галасы” г. Мінск прадстаўляе музычную інтэрактыўную казку “Папялушка”.

   Працягласць прадстаўлення – 1 гадзіна. Пасля прадстаўлення будзе праведзена гульнёвая праграма з аніматарамі. Працягласць – 30 хвілін.

   Кошт білета – 50 000 рублёў.

   Тэлефоны для даведак: 2 14 19, 8 029 801 94 31.

Продолжить чтениеЗапрашаем наведаць

Сцежкамі гісторыі

   22 сакавіка вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Менжынскай Г. А. наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У ходзе экскурсіі навучэнцы пабывалі на плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачыстасці, ля Вечнага агню, помніка «Смага», а таксама ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці.

Продолжить чтениеСцежкамі гісторыі

Ведай свой край

   22 сакавіка вучні 5 — 6 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Граб В. М. і Кечка А. В. пабывалі ў Брэсцкім біялагічным музеі  (БрДУ імя А.С. Пушкіна).  З вялікім захапленнем яны слухалі аповед экскурсавода, які паведаміў шмат цікавых фактаў аб прыродзе Брэсцкай вобласці.

   Таксама для іх была арганізавана аглядная экскурсія па вуліцах Брэста.

Продолжить чтениеВедай свой край

Лядовы палац запрашае

   22 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія па лядовым палацы г. Пружаны. Дзеці ўбачылі лядовую арэну, трэніроўкі фігурыстаў, памералі вопратку хакеістаў, пагулялі ў настольны хакей, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Продолжить чтениеЛядовы палац запрашае